ПЛОСКА прысл. Некрута (пра ніткі). Плоска напрала ніткі. Нада больш круціць калаўрот. Сяляўшчына Рас.
ПЛОСКІ прым. Некруты (пра нітку). Круці больш пралку, а то плоская нітка. Ваўкавічы Тал.
ПЛУЦІЦЬ (плутыты) незак. Распуснічаць, гарэзаваць. Будэ тобэ ужэ плутыты. Горск Бяроз.
ПЛЫГАЦЬ незак. Прыгаць, шагаць. Я плыгаю па градах, баюся, кеб хто ні ўкусіў, бо мама настрашыла мяне, кеб я па градах не плыгала. Шкураты Браг.
ПЛЫТНІЦКІ прым. Тоўсты (пра скібу хлеба). От ву адрэзалі мне плытніцкую скібку хлеба. Шкураты Браг.
ПЛЫЧЫЦЬ незак. Рэгуляваць глыбіню ворыва. Плычыць трэба стралу, кап плух араў не глыбока, а мялчэй. Міратычы Кар.
ПЛЮГАВЫ прым. 1. Брудны. Вэн такі плюгавы, шчо страх одын. Азарычы Пін. 2. Гразкі (пра дарогу). Чуць прыехэв, такая плюгавая дарога, шчо нэможнэ ехаті. Азарычы Пін.
ПЛЮ-ПЛЮ-ПЛЮ выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Навасёлкі Свісл.
ПЛЮСКА ж. Клоп. Цяпер у хатах чыста і плюскаў няма. Міратычы Кар.
ПЛЮШАЎКА ж. Плюшавы жакет. Купіла сабе плюшаўку, добра будзе насіць. Навасёлкі Свісл.
ПЛЯВА ж. Дыяфрагма. Забіў пырсюка, выпусціў кішкі, рызырваў пляву і дыстаў сэрца. Моханава В.-Дзв.
ПЛЯВУСКАЦЬ незак. Плявузгаць. Што ты плявускаеш? Перастань плявускаць няпраўду! Міратычы Кар.
ПЛЯНІЦА ж. Сіло (на птушак). Зрабіў с конскага хвыста пляніцу, буду лавіць сініц. Моханава В.-Дзв.
ПЛЯСНІК (плеснік) м. Плюшнік. Росте плеснік на воде, вон похож на аер. Бастынь Лун.
ПЛЯСНЯК м. Праснак. Трэбо сёня сьпячы плясьняка на скавародзе. Я сьпякла плясьняка, трэбо зрабіць круху. Плясьняк не ядуць, бо ён салоткі. Плясьняк кідаюць у халодну воду і ён кісьня. Калі плясьняк укісьня, то гэто ўжо будуць крухі. Міратычы Кар.
ПЛЯХА ж. Слізь у кішках жывёл. У коўбіку е пляха, якую трэба абдзіраць нажом. Як вуверніш коўбік у карову, а там пляхі, як ежык шурпаты. Шкураты Браг.
ПЛЯХАЦЦА незак. Плюхацца. Наліла поўны гаршок вады і ў вадзе пляхаецца, як жаба. Міратычы Кар.
ПЛЯЦЁНКА ж. 1. Сеткавая частка сіта. Пляцёнка нацягваяцца на абечку і абіваяцца акладычам. Навасёлкі Свісл. 2. Тое, што і плетня. Са снуўніцы забрала кросна і спляла ў пляцёнку. Міратычы Кар.
ПНУЦЬ зак. Ударыць. Сьціпан пнуў нагой парожняе вядро, што вылялася пыд ныгамі. Моханава В.-Дзв.
ПОВАД (повод) м. Косы ў гарбузоў, агуркоў. На поводох у гурках завезі богато, будзе богато гуркоў. Бобрыкі Петр.
ПОД м. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. Я етого лета цэлый под у гумне наложыў жыта. Бобрыкі Петр.
ПОД (пэд) м. Дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень. Зробы мне пэд у жорнах. Бастынь Лун.
ПОДАЛ м. Падол. Ты ш подал зарубі ў сукенцы. Ваўкавічы Тал.
73 👁