ПЛО'СКА прысл. Некрута (пра ніткі). Плоска напрала ніткі. Нада больш круціць калаўрот. Сяляўшчыыа Рас. ПЛО'СКІ прым. Некруты (пра пітку). Круці больш пралку, а то плоская нітка. Ваўкавічы Тал. ПЛУЦГЦЬ (плуты'ты) незак. Распуснічаць, гарэзаваць. Будэ тобэ ужэ плутыты. Горек Бяроз. П ЛЫ ТАЦЬ незак. Прыгаць, шагаць. Я плыгаю па градах, баюся, кеб хто ні ўкусіў, бо мама настрашыла мяне, кеб я па градах не плыгала. Шкураты Браг. ПЛЫ'ТНІЦКІ прым. Тоўсты (пра скібу хлеба). От в у адрэзалі мне плытнщкую скібку хлеба. Шкураты Браг. ПЛЫ'ЧЫЦЬ незак. Рэгуляваць глыбіню ворыва. Плычыць трзба стралу, кап плух араў не глыбока, а мялчэй. Міратычы Кар. ПЛЮ ГА'ВЫ прым. 1. Брудны. Вэн такі плюгавы, шчо страх одын. Азарычы Пін. 2. Гразкі (пра дарогу). Чуць прыехэв, такая плюгавая дарога, шчо нэможнэ ехаті. Азарычы Пін. ПЛЮ -ПЛЮ -ПЛЮ выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Навасёлкі Свісл. ПЛЮ 'СКА ж. Клоп. Цяпер у хатах чыста i плюскаў няма. Miратычы Кар. ПЛЮ'ШАУКА ж. Плюшавы жакет. Купіла сабе плюшаўку, добра будзе насіць. Навасёлкі Свісл. ПЛЯВА' ж. Дыяфрагма. Забіў пырсюка, выпусціў кішкі, рызырваў пляву i дыстаў сэрца. Моханава В.-Дзв. ПЛЯВУ'СКАЦЬ незак. Плявузгаць. Што ты плявускаеш? Перестань плявускаць няпраўду! Міратычы Кар. ПЛЯНГЦА ж. Сіло (на птушак). Зрабіў с конскага хвыста пляніцу, буду лавіць сініц. Моханава В.-Дзв. П ЛЯСНГК (плесні'к) м. Плюшнік. Росте плеснік на воде, вон похож на аер. Бастынь Лун. ПЛЯСНЯ'К м. Праснак. Трэбо сёня сьпячы плясьняка на скавародзе. Я сьпякла плясьняка, трэбо зрабіць круху. Плясьняк не ядуць, бо ён салоткі. Плясьняк кідаюць у халодну воду i ён кісьня. Калі плясьняк укісьня, то гэто ўжо будуць крухі. Міратычы Кар. ПЛЯ'ХА ж. Слізь у кішках жывёл. У коўбіку е пляха, якую трэба абдзіраць нажом. Як вуверніш коўбік у карову, а там пляхі, як ежык шурпаты. Шкураты Браг. ПЛЯ'ХАЦЦА незак. Плюхацца. Паліла поўны гаршок вады i ў вадзе пляхаецца, як жаба. Міратычы Кар. ПЛЯЦЁНКА ж. 1. Сеткавая частка сіта. Пляцёнка нацягваяцца на абечку i абіваяцца акладычам. Навасёлкі Свісл. 2. Тое, што i плетня. Са снуўніцы забрала кросна i спляла ў пляцёнку. Міратычы Кар. ПНУЦЬ зак. Ударыць. Сьціпан пнуў нагой парожняе вядро, што вылялася пыд ныгамі. Моханава В.-Дзв. ПО'ВАД (по'вод) м. Косы ў гарбузоў, агуркоў. На поводох у гурках завезі богато, будзе богато гуркоў. Бобрыкі Петр. ПОД Т м. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. Я етого лета цэлый под у гумне наложыў жыта. Бобрыкі Петр. ПОД II (пэд) м. Дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень. Зробы мне пэд у жорнах. Бастынь Лун. ПО'ДАЛ м. Падол. Ты ш подал зарубі ў сукенцы. Ваўкавічы Тал
Дадатковыя словы
плоскі, плытніцкі, плюшаука, плясняк, пляхацца, повад
3 👁