Старонка 126
◀ / 210 ▶
ПАНУРА (понура) м. і ж. Памаўза. От понура, вона усэ найдэ, нідэ нэ положыты. Дэ можно сховаты от токэй понуры. Горск Бяроз. ПАНЦАК (пэнцак) м. Буйныя крупы з ячменю. Бальшая крупа з ячменю — гэта панцак, а мелкая ячменная крупа — круха. Старонка Асіп. Нарабілі пэнцаку кутью варыть. Бастынь Лун. ПАНЧАРЫЦА (панчэрыца) ж. Падчарыца. Панчэрыца кэпска жывэ з мачыхэй. Азарычы Пін. Панчэрыцу мачоха любіть. Бастынь Лун. ПАНЧОРКА ж. Тое, што і панчарыца. Мужык памер, а яна жыве з панчоркай. Жахавічы Маз. ПАПА м. дзіцяч. Хлеб. Мама, дай мне папы, а то я есьці хачу. Моханава В.-Дзв. ПАПАРНІК м. Папараць. Ідзі набяры сухога папарніка, будзім пчол ставіць на зіму. Ністанішкі Смарг. ПАПАРОЦЦА зак. Справіцца. Вечарамі я прыду дахаты, затаплю ў печы, папорусе і сяду вечэраць. Тульгавічы Хойн. ПАПЕЛІШЧА н. Пажарышча. Пуня згарэла ўся, толькі засталося папелішча. Сяляўшчына Рас. ПАПЕРАДЗЕНЬ м. Вяроўка ў возе, якая прывязана спераду і прыціскае рубель. У паперадзень кладзецца жардзіна, якую прыжымаюць ззадзі вяроўкай і прывязваюць за пярэчку воза. Якубова Рас. ПАПЛАВЫ (попловы) прым. Пра сена з сухой сенажаці. Попловэе, грудовэе сено хорошэ, булэтнэ сено плохэе. Бастынь Лун. ПАПЛАВУХА (поплавуха) ж. Раска. Поплавуха ростэ на воде. У поплавухі дрэбные лісточкі. Бастынь Лун. ПАПЛАЎНІЧЫЙ (поплаўнічый) м. Вартаўнік. Раней усем селом наймалі чоловека, якый пылновав полеткі, вон і звавса поплаўнічый. Горск Бяроз. ПАПОРАЦЦА зак. Скончыць работу каля печы, дагледзець свойскую жывёлу. Я яшчэ досвіткам папоралася. Выпаліла ў печы, дала скаціне есьці. Пацеенкі Міёр. ПАПРАЦЬ (попраты) зак. Пабіць (пранікам), паперыць. Плетню помочыла, попрала прачэм, поторгалы і повэсылы сушыты. Горск Бяроз. ПАПРЫЦА (попрыца) ж. Жалезная пласцінка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк ніжняга каменя. У жорнах у вэрхні камэнь укладаецца попрыца. Азарычы Пін. ПАПУЦ (попуц) м. Палатняная ці суконная тапачка. Выразав суконочку і пошыв собэ попуцы. Одын попуц плохэй вышав. Із чыноватного полотна пошыла собэ попуца, а завтрэ другэй пошыю. Я собэ пошыла попуцы і буду ходыты. Горск Бяроз. ПАПУША (попуша) ж. Нізка тытуню. На нітку нанізала тітэню, кэб вэн сох, вот гэто мы і зовэм попуша. Высушыв попушу тітэню, а тэпэрэ буду крышыті. Бастынь Лун. ПАПЯЛІСКА (пыпыліско) н. Пажарышча. Гумно згорэло, а пыпыліско шчэ цёплэе. Бастынь Лун. ПАПЯРЭЧКА (попэрэчка) ж. Папярочная баразна бульбы. Посаділі доўгіе борозны булбы, а тэпэр будем садіть попэрэчкі. Бастынь Лун. ПАРА ж. Армяк і кажух, надзетыя разам. Начлежнік, калі ён едзіць на начлех, то ён надзяець пару. Пара — гэта разам кыжарына і армяк, якія надзяюць начлежнікі. Ваўкавічы Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 210 ▶