Старонка 122
◀ / 210 ▶
ПАЗАЛКІ (пазылкі) толькі мн. Мыльная пена, якая застаецца пасля мыцця бялізны. Ацьцерла я лойны ў лугу, а пасьля асталіся пазылкі, пыдай рыскырач атапру ў пазылках. Ваўкавічы Тал. Мыла лайно, засталіся добрыя пазалкі, многа мыльнай пены, прасьцірні ў пазалках сьцірку. Касталомава В.-Дзв. ПАЗАЎНІЧОК м. Сталярны інструмент для вырэзвання пазоў (у вокнах). Пазаўнічком выразаюць пазы ў дзьвірах, вокнах. Навасёлкі Свісл. ПАЗАЎНІЧОК-ЗАКЛАДНІК м. Тое, што і пазаўнічок. Пазаўнічок-закладнік, ім выпазоўваюць у раме пас, кап засоўваць шкло. Навасёлкі Свісл. ПАЗДЗЕРНІК м. Кастрычнік. Месяц паздзернік — лён мяць. Паляцкішкі Вор. ПАЗДРАЧЫЦЦА (поздрочыцца) зак. Загізаваць. От ак жарко, гэ, корову поздрочыліса. Бобрыкі Петр. ПАЗЕМАЧНІК м. Сунічнік. Паземачніка многа, а паземкаў німа. Ністанішкі Смарг. ПАЗЕМКІ (позёмкі) мн. Суніцы. У сасонніку так многа паземак, красна-красна. Ністанішкі Смарг. Содраў берэсту і зробіў козубчыка і набраў у козубчык позёмак. Бобрыкі Петр. Нызбіралі цэлы каранічок паземак. Моханава В.-Дзв. Паземкі шчэ зялёныя, нельга сабіраць. О, якія пазёмкі крупныя. Паляцкішкі Вор. ПАЗІЦЬ незак. Выразаць пазы. Ідзіця і пазіця балкі ны хату, нада яе дарублівыць. Якубова Рас. ПАЗУР (позур) м. Капыт. Задрала корова позур і нэ можэ ходыті. Азарычы Пін. ПАЗУР (позур) м. Ногаць. Обрэж ты позуры, а то велькі дужэ. Болят мнэ яготкы, у пальцах коло позуроў яготкы. Горск Бяроз. От акі большый позур на пальцы. Бастынь Лун. ПАЗУХА ж. Манішка. Надо ўшыті ў пазуху гузікі. Зашпілі сваю пазуху. У сорочцы прышыла воротніка до пазухі. Азарычы Пін. ПАЙМА н. Жменя ачэсанага на шчотцы лёну. Я на сьвіную шчэтку ачысала аш дзесіць паймаў. Вазьмі адно пайма і зьвяжы ім кужаль. Моханава В.-Дзв. ПАКАЛЯЦЦА зак. Забрудзіцца. Пашла ў песок, пакаляласа, у гразі пакаляласа. Жахавічы Маз. ПАКАЛЯЦЬ зак. Забрудзіць. Не пакаляй свае рукі. Нада ж пакаляць новую сукенку. Жахавічы Маз. ПАКАТО м. Кола. Пылымалася пакато ў возі. Моханава В.-Дзв. Надзень пакато на вось. Купіў стан пакот на калёсы. Вароніна Рас. Звалілася з восі пакато. Сяляўшчына Рас. ПАКАЦЁЛ м. Зубчастае кола ў пярэднім навоі. Закруці пакацёл, каб було добра нацягнута палатно. Мнюхі Міёр. ПАКАЦЁЛКІ мн. Прадаўгаватыя брускі з колцамі, на якія падвешваюцца ніты. Надзела пакацёлкі, каб не рваліса шнуры. Жахавічы Маз. ПАКАШРЫЦЬ зак. Памыць. Ну, што ты пакашрыла свае ногі? Да, пакашрыла, ужо белыя. Ністанішкі Смарг. ПАКІДАНЕЦ (покыданэц, покідэнец). Муж, якога кінула жонка. Булы жэныхы: то удовэц, то покыданэц. Вон покыданэц, бо жонка покынула, і тэпэр жывэ одын. Горск Бяроз. Вон — покідэнец, я не пойду замуж. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶