ПАДЛО'И м. Ыарыў, скула. У майго Стасюка вялікі падлой на пяце, oŭ i баліць жа гэты падлой. Навасёлкі Свісл. ПАДМ О'СЦІ толькі мн. Адонак. Зрабіў падмосці, буду лажыць сток. Барыскі Лаг. ПАДНАДО'ЛАК m. Падол. У спадніцы паднадолак падшый, а то абабіўсі. Моханава В.-Дзв. Атырваўся паднадолак у спадніцы, нада падлажыць. Сяляўшчына Рас. ПАДНАДО'ЛЬНІК м. Toe, што i паднадолак. У цябе вісіць паднадольнік у спадніцы, вазьмі i падрубі я го. Вадва В.-Дзв. ПАДНО'Ж АК м. Педаль. У зэдліку калаўрота зроблены падножак, на гэты падножак ставім нагу i прадзём. Міратычы Кар. ПАДНО'Ж КА (падно'шка) ж. ГІонаж. Трэба прычапіць за нічальніцы падношкі. Я адну падношку прывязала. Паляцкішкі Вор. ПАДНО'Ж КІ (падно'пікі) мн. Абстрыжаная каля ножак у авечак воўна. Воўну хрыбетную кладзі аддэельна, a ат патпуззя 'i падношкі лажы разам. Даўгабор'е Рас. ПАДНЯБЕ'ННЕ н. Скляпенне. Вывалілася паднябення ў печы, нада пыладзіць. Сяляўшчына Рас. У маей печы паднябення ніская. Моханава В.-Дзв. ПАДНЯДЗЕ'ЛІЦЦА зак. Ыадаць сабе святочны выгляд, прыбрацца. Ты глядзі, як іна паднядзелілася, што я чуць яе пазнаў. Моханава В.-Дзв. ПАДО.'ТАК (подэ'лок) м. Падол. Спадніца стара, шго ужэ светіцца подэлок. Бастынь Лун. Падраўся падолак у сукенцы. Mipaтычы Кар. ПАДО'МКІ толькі мн. Рэшткі стравы на дне. Мама, ты мне ўсе падомкі пазьлівала. Сынок, дак падомкі смачней. Міратычы Кар. ПАДО'СКА (подэ'ска) ж. Падосак. Падоска окалезная прыбіта да eoci. Моханава В.-Дзв. Прыбіў подэску ік oci. Бастыпь Лун. ПАДО'ЧАК (подо'чэк) м. Дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў жорнах. У жорнах е подочэк. Подочкэм закрываемо окэнцэ у жорнах. Бастыпь Лун. ПАДО'Ш ВА ж. Аснова плуга. У плузя ёсь паст у мант, оа яго прыкручаваяцца падошва. Ністанішкі Смарг. ПАДПАДЗЯ'НКА (пыдпыдя'ика) ж. Перапёлка. Пыд-пыді, пыдпіді, пыд-пыді — так співае пыдпыдянка. Бастынь Лун. ПАДПА'ЛАК м. Тоўсты блін з кіслага цеста. Хлеб ужз падышоў, возьмі цеста i падпалка спячы. Шкураты Браг. ПАДПАЛСУНІК (подполо'нык) м. Тоўсты бліп. Возмэ на пытэльні подполоныка й йіж. Вонэ едят подполоныка. Дзмітравічы Кам. ПАДПАЛЯ'НКА (патпаля'нка) ж. Перапёлка. Я энайшоў у жыці гняздо патпалянкі. Патпалянка пяе: піт-пілі, піт-пілі, піт-пілі! Навасёлкі Свісл. ПАДПА'СІЧ м. Падпасак. Падпасіч трубіць, трэба выганяць К и рову. Шкураты Браг. ПАДПКЛАК (патні'лак) м. Напільнік. Дай мне падпілка пілу патачыць. Вадва В.-Дзв. ПАДПКНАК (патпі'нак) м. Пасак (y вупражы). Палажы сяозёлку на кыня i паццягні патпінак. Моханава В.-Дзв. ПАДПГНКА (патпі'нка) ж. Toe, што i падпінак. Палажыця на спіну каню казу i зацягніця патпінкай. Патпінка ўсуваецца ў казу i завязваяцца за аглоблі. Ністанішкі Смарг
Дадатковыя словы
даўгаборе, падлои, паднопікі, падношка, паднябенне, паднядзеліцца, падочак, падпадзянка, падпалак, падпалянка, патнілак, подэска, пыдпыдяика
7 👁