ПАДАШВА (подошва) ж. Ніжні слой каравая. У короваевы есть подошва, а на подошву мы кладэм шышкы і пэчэм коровай. На подошву трэбо добрэ мэсыты тэсто, туго, а на шышкы найтужэй мэсыты; подошва — ныз коровая, а вэрх подошвы робят шышкы. Горск Бяроз.
ПАДБАРОДАВІЧ м. Частка аброці. Зашпулі каню падбародавіч, а то аброць спадзе. Шкураты Браг.
ПАДБАРОДАВІЧЫ мн. Мясістая нарасць пад дзюбай ў курэй. У куры красныя падбародавічы, будзя шчэ несціся. Шкураты Браг.
ПАДБАРОДАЎНІЦА (пудбородоўніца) ж. Ашыек у каровы. От добрая пудбородоўніца ў моей корову. Бобрыкі Петр.
ПАДБАРОДЗІЦА (пудбородзіца) ж. Тое, што і падбародаўніца. От у корову вісіць пудбородзіца. Бобрыкі Петр.
ПАДБАРОДЗІЧ (падбородыч) м. Ніжняя частка галавы (у свінні). Зарэзала паршука і наварыла з падбородыча квашэліны. Горск Бяроз.
ПАДБАРОДНІК (пыдбэрэднік) м. Падбародак. Вэн добрый собэ отгодовав пыдбэрэднік. Бастынь Лун.
ПАДБАРОДЫЧ м. Мясістая нарасць пад дзюбай ў курэй. У пэўня на галаве грэбянь, а пад барадою падбародыч. Навасёлкі Свісл.
ПАДБІЎКА ж. Падшэўка. Купіла падбіўку, нада падбіць пат сачак. Моханава В.-Дзв.
ПАДБОЙКА (пыдбойка) ж. Падол. Трэбо подшыті пыдбойку ў коротышу. Бастынь Лун.
ПАДБОР м. Каблук. Нада падбіць падбор у боці. Стайкі Барыс.
ПАДБЭЛЬКІ мн. Бярвенне ў зрубе, на якое кладуць бэлькі. На дванаццатым вянку ложаць падбэлькі, а на падбэлькі кладуць бэлькі. Паляцкішкі Вор.
ПАДВАЛАК (пудвалок) м. Папярочнае бервяно пад падлогай. Подвалок пуд подлогэю зогныв, надо нового подложыты. Горск Бяроз.
ПАДВАРОТНІЦА (пыдворэтніца, пыдваротніца) ж. Падваротня. Іді пыдворэтніцу заложы, а то поросята лезуть. Бастынь Лун. Вымі пыдваротніцу ў клуні і ввязі вэз, і заложы пыдваротніцу, і зачыні двэры. Азарычы Пін.
ПАДВЕЗЕНКА (пудвезенка) ж. Паркалёвая хустка. Купіла собе наштодзень хустку-пудвезенку. Бобрыкі Петр.
ПАДВІВІЧ м. Падкладка ў клубку. Палажэце маленькі падвівіч пат клубочак, будзя скарэй віць ніткі. Міратычы Кар.
ПАДВІРАК м. Завостраная палачка, якая служыць для працягвання лыка пры пляценні лапцей. Вазьмі падвірак, а то як гэта без падвірка плесці лапці. Касталомава В.-Дзв.
ПАДВІРЫНА ж. Брак у палатне, нітка асновы, якая ідзе паверх палатна. Падвірына ідзець павярху ў палатне. Як кідала ў ніты, ня ўкінула нітку асновы ў кабылку. Вот і ідзець падвірына праз усё палатно. Якубова Рас.
ПАДВІЧКІ мн. Стужачкі, якія прыкалваюць маладому і маладой. Наста падвічкі прыкалола маладой. Масты Гродз.
ПА-ДВОЙНАМУ (по-двэйному) прысл. І так і так. Гэ кауть по-двэйному: цукар по-даўнейшэму, а сахар по-новэйшэму. Бастынь Лун.
ПАДВОРАК м. Двор (каля хаты). Заўтра сьвята. Нада бярозкі укыпаць на падворку. Моханава В.-Дзв.
78 👁