Старонка 115
◀ / 210 ▶
НЯБОЖА (небожа) ж. Тое, што і нябога. Нябожа такая хворая, усё хварэе. Тульгавічы Хойн. НЯГОДА (негода) ж. Непагода. Такая негода, куды ву пойдзеце, начуйце ў нас. Бобрыкі Петр. На дворэ негода, хоть ты з дому нэ лазь. Бастынь Лун. НЯДБАЙКА (недбайка) ж. Нядбайла. Што ні кажы етой недбайцы, усэ однэ вона ходіть без дела. Бастынь Лун. НЯДБАЙНІК (недбайнік) м. Нядбайла. Гэтому недбайніку нічого не надо. Бастынь Лун. НЯДБАЙНІЦА (недбайніца) ж. Тое, што і нядбайка. У етой недбайніцы нічого нема. Да вона ж нічого і не робіть, толькі ходіть по сэле. Бастынь Лун. НЯЛОЖАНЫ прым. Некастрыраваны. Баран наш няложаны, пакінулі для авечак. Ністанішкі Смарг. НЯПОРНЫ (ніпорны) прым. Несвоечасовы. Радзіласё ніпорнаё дзіцё. Міратычы Кар. НЯЎДОБА (неудоба) ж. Поле, непрыгоднае для распрацоўкі. Там зямня одна неудоба, і мы не ором ее. Бастынь Лун. НЯЎКАЦЬ (няўкаті) незак. Мяўкаць. Кэт няўкает, вэн хочэ у хату. Азарычы Пін. О ОЖАГ м. Дзяржанне ў памяле. Ідзі зрабі ожага да памяла. Навасёлкі Свісл. ОЖЫК м. Вожык. Ляжыць ожык, скруціўшыся ў клубок. Навасёлкі Свісл. ОКА (око) н. Лаз у склеп. Закрэй око, бо упадэш. Око е у склеповэ, око е ў ямцы, на гору око. Дзмітравічы Кам. ОСУХ м. Акраец. Вын адрызав от буханкі осуха. Дзмітравічы Кам. ОЧЧЫМ (очым) м. Айчым. У яго оччым памёр. Якубова Рас. У его очым. Бобрыкі Петр. П ПАБАЕШКА ж. Шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы. Вазьмі пабаешку і стукні па абуху тыпыра, можа і расколіцца тоўсты качур. Моханава В.-Дзв. Калун убі ў чурбан і ўдар пабаешкай по калуну, і чурбан расколіцца. Бастынь Лун. ПАБІРАЦЬ незак. Падымаць лён. Лён адлежаў, надо іці пабіраць. Паляцкішкі Вор. ПАБОЙНЯ ж. Тое, што пабаешка. Тоўстыя сукуватыя дровы рубіць — пабойню пад рукамі нада мець. Моханава В.-Дзв. ПАБУЗУВАЦЬ зак. Паперабіраць. А мъя (карова) дък дасі і ня п'ець — пубузуіць, пубузуіць і атойдзіцца. Новыя Турасы Уш. ПАВАЛ (повал) м. Гара (на хаце). Там на повалі лежыт. Узьлезь на повал і возьмы. Горск Бяроз. Столь. У хаты на бальках лежыт повал. Горск Бяроз. ПАВАРЭШКА (пуварэшка) ж. Апалонік. Налі мне адну пуварэшку халастой крупені. Якубова Рас. ПАВЕСМА (повысмо) н. Звязка мятага лёну. Лён трут і вяжут у повысмо. Дзмітравічы Кам. Жменя сцёртага лёну. У па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 210 ▶