Старонка 114
◀ / 210 ▶
НЕУЗАБУДКА (невзабудка) ж. Незабудка Невзабудка ростэ коло рэчкі. Азарычы Пін. НЁХА м. і ж. Неахайны чалавек. Нёха ета не можэ свае короны помыті. Бастынь Лун. НІЖЧЭЙШЫ прым. Ніжэйшы. А той за гэтага шчэ ніжчэйшы. Тульгавічы Хойн. НІКАЦЬ незак. Сланяцца па кутках, хадзіць без мэты. От, нікае і нікае, чаго-то не хочэ іці на работу. Бобрыкі Петр. НІТКА ж. Нізка (грыбоў). Купіла нітку грыбэв і буду варыть юшку. Бастынь Лун. НІЦ (ныц) прысл. Нічога. Стоўкла тоўканыцы і ештэ, бо больш ныц нэ ворыла. Горск Бяроз. НІЧАЛЬНІЦЫ толькі мн. Тоўстыя ніткі, якія маюць петлі для нітак асновы. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап нічальніцы ні раскідаліся. Нада ўкідаць ніткі асновы ў нічальніцы. Навасёлкі Свісл. Буду ніткі асновы ў нічальніцы ўводзіць. Паляцкішкі Вор. НІЧАНІЦЫ мн. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта. У ніту два кіёчкі і дзве нічаніцы. Нічаніцы прывязваюць па кынцах кіёчкаў. Ваўкавічы Тал. НІЧОГІЙ (нычогы, нычогый) прым. Дрэнны, кепскі. Вона вэльмэ нычога. Дзмітравічы Кам. Нычогый чоловэк, коб ему лыхо. Горск Бяроз. НОВІНА ж. Поле, узаранае першы раз. От я новіну содраў і посееў лён. На новіне поросце добрый лён. Бобрыкі Петр. НОГЕЦЬ м. Ногаць. Які велькі ў вас ногець. Шкураты Браг. НОЖНЫ (ныжны) толькі мн. Нажніцы. Купіла ныжны овэчкі стрыгчы. Бастынь Лун. НОКАЦЬ м. Ногаць. Нокаць баліць на пальцу, мусіць будзіць нырываць. Сяляўшчына Рас. НО-НО выкл. Ужываецца, калі паганяюць каня. Моханава В.-Дзв. НОС м. 1. Вострая частка чаго-небудзь. Нос майго яйца пабіў тваю пуху, як ішлі на быйца. Моханава В.-Дзв. 2. Востры канец бульбы, на якім размешчаны вочкі. У картоплі на носу много вочэк, будзе картопля ядрэна. Бобрыкі Петр. НОС м. Лыч. Свіня рыя носам, нада ёй пракалоць нос. Паляцкішкі Вор. НОХАЦЬ (нохэць) м. Ногаць. Абрэзала каротка нохэць. На гэтым пальцы няма нохця. Стайкі Барыс. НІЧОГА (нычого) Кепска. Ох, дорога колята, нычого було ехаты. Горск Бяроз. НЮХАЎКА ж. Вялікі нос. От ікая ў яго вялікая нюхаўка. Моханава В.-Дзв. НЮШКА ж. Мыса. У каровы баліць нюшка, і йіна ня можыць травы скупці. Ваўкавічы Тал. НЮШОК м. Малая колькасць. Усып мне соды нюшок, нюшок солі, нюшок цукру, перцу, усё будзіць нюшок. Сяляўшчына Рас. НЯБОГ (небог) м. Пляменнік. Ік ко мне ў госці прыехоў небог. Бобрыкі Петр. НЯБОГА (небога) ж. Пляменніца. Моя небога вучыцца ў Мічску. Бобрыкі Петр. НЯБОЖ (небож) м. Тое, што і нябог. Жахавічы Маз. Мой нябож пашоў касіць. Тульгавічы Хойн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 210 ▶