НАПЛЕСТКА ж. Вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намарзняў. Капылы ўбіваюцца ў палазы. Надубень накладаяцца на капылы, а наплестка накладаяцца на надубні. Навасёлкі Свісл.
НАПЛЯЖЫЦЬ зак. іран. Насячы ў вялікай колькасці. Ого, колькі ты дроў напляжыў за два часа! Касталомава В.-Дзв.
НАПОХНУЦЬ зак. Напухнуць. Зубы баляць, аш пашчэмкі напохлі. Ністанішкі Смарг.
НАПРАПАДЛАЯ прысл. Напрапалую. Ой, як я ацупеў напрападлая. Шкураты Браг.
НАПРЫШЧЫЦЦА зак. Набухнуць (пра пупышкі). Ужэ бяроза напрышчылася, скора распусціцца лісця. Шкураты Браг.
НАРАТОК м. Вяровачная сетка для сена каню. Напхні нараток сена і вазьмі с сабой, будзіш карміць кыня. Моханава В.-Дзв.
НАРВІНА ж. Жэрдка, якая кладзецца на сані для перавозкі тоўстага бярвення. Коб прывэзті колоду з лесу, трэбо наложыті нарвіны на большые і на молые сані. Азарычы Пін.
НАРВЫ мн. Намарзень. У палазы набіты капылы, а на капылы набіты нарвы, а на нарвы набіты надлопкі. Міратычы Кар.
НАРОСКІДКУ (нароскітку) прысл. Пра спосаб арання ад краю і да сярэдзіны загона. Я свой загон узыраў нароскітку. Моханава В.-Дзв.
НАРЫСХРАСТ прысл. Насцеж. Чаго ты расчыніў дзьверы нарысхраст. Моханава В.-Дзв.
НАСЕДАК м. Яйцо, з якога не выйшла куранё. Сядзела пісклятніца на яйцах, а наседак астаўся, ня вышаў пісклёнак. Ваўкавічы Тал.
НАСІЛА н. Шост. Повесілі кросна на носілы, коб вусохлі. Азарычы Пін.
НАСІЛКА (насылка) ж. Тое, што і насіла. Повэс на носылку цыбулю, бо ля пэчы попэчэцца. Горск Бяроз.
НАСІЛЫ (носілы) толькі мн. Насілкі. Возьмі носілы, му возьмім копу і пуднесом ік стогу, будзем у стог класці. Бобрыкі Петр.
НАСІСКА (насіско) м. Вялікі нос. От насіско, дак насіско, на ўсю губу. Навасёлкі Свісл.
НАСЛІШЧА н. Сцелішча. Гані кароў на насьлішча, лён ужо пыднялі. Сяляўшчына Рас.
НАСОЎ м. Доўгая верхняя мужчынская вопратка без падклада. Насоў ткалі з вярхоўя і надзівалі ны кыжарку. Сяляўшчына Рас. Вярхоўя спраду, вытку і пашыю хызяіну насоў, хай носіць. Насоў надзівалі на кажурку і так насілі на сінакос. Даўгабор'е Рас.
НАТХА ж. Адрыжка. Колы з'ем молока, дык у мэнэ такая натха, шчо нэ могу. Горск Бяроз.
НАХІБАВАЦЬ (нахыбоваты) зак. Завяршыць верх страхі. Збыв з досок хыба і положыв на крышу. От я і нахыбовав хату. Трэбо нахыбоваты крышу. Горск Бяроз.
НАХОХЛІЦЦА зак. Натапырыцца (пра пер'е). Курыца нахохлілася, пачула арла і бароніць ціплят. Моханава В.-Дзв.
НАХОХЛІЦЬ зак. Натапырыць. Індзюк нахохліў свой хвост. Моханава В.-Дзв.
НАЦІРАЦЬ незак. Змятаць каласкі з абмалочанага збожжа. Змалаціў жыта, а цяпер вазьму мятлу і буду націраць мятлой. Ваўкавічы Тал.
74 👁