Старонка 111
◀ / 210 ▶
каня накладают шэлэстуны, як едут у сваты. Азарычы Пін. Ён накладае на сябе адзенё. Міратычы Кар. НАКРАПАЦЬ (ныкрыпаць) зак. Напіхаць. Пайду вытрасаць крыпаніцу, ды ныкрыпаю саломай. Сяляўшчына Рас. Начыніць. Бувала кутніцу накрапаям мясам да спячом у печы, ото смак. Шкураты Браг. НАКРЫЎКА ж. Века. Каробка для посного масла і накрыўка дерэвяна. Бастынь Лун. НАЛАЖЫЦЬ (наложыті, наложыты) зак. Надзець. Сорочку надо наложыті. Коротыш трэбо наложыті. Наложыті на ногі чоботы. Бастынь Лун. Купыла собэ жуковыну і наложыла на палец. Надо наложыты сорочку. Горск Бяроз. НАЛАКТАЦЦА (нылыктацца) зак. Напіцца. Прышла дамоў, узіла стаўбун мылыка і так нылыкталасі, што чуць здышаласі. Моханава В.-Дзв. НАЛЕПКА ж. Нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў. Дзе ты спрала налепкі, там таўсцей нітка. Нітка парвалася, і я яе прыпрала — вот гэта налепка. Альхоўка Навагр. НАЛІЧНІК м. Ліштва (у вокнах, дзвярах). Сы двыра да вакон прыбіты налічнікі. Адырваўся налічнік у вакне. Якубова Рас. НАЛОЙ м. Наезджаная санная дарога. Наежжаная зімова дарога — гэта налой. Налой прарваўсё, кепска дарога, нельга ехаць. Навасёлкі Свісл. НАМАРАЖНЯ (наморожня) ж. Намарзень. У полозы убівають капылы, а на капылы накладають наморожні. Бастынь Лун. НАМАРЖНЯ ж. Тое, што і намаражня. На пярэчкі набіваюцца намаржні ў санях. Якубова Рас. НАМЕТКА (намэтка) ж. Кавалак палатна, які дарылі на хрысцінах павітусе. Выткала намэтку подорыті бабцы. Бастынь Лун. НАМЫЗНІК м. Скураная палоска ў аброці. У обруці — наморднік і намызьнік. Вострава Маст. НА-НА-НА выкл. Ужываецца, калі падзываюць сабаку. Моханава, Вадва, Касталомава В.-Дзв. НАНАЧКІ прысл. Нанач. Даўней хадзілі прасці кудзелю наначкі і там нычывалі. Сяляўшчына Рас. НАНІЦ прысл. Навыварат. Паглядзі, ты ш сукенку надзела наніц. Сяляўшчына Рас. НАНІЦІЦЬ зак. Надзець ніты на кійкі. Вуніцілася кобулка ў ніту, надо наніціць. Думаю наніціць, ніт на кійкі і завязаць жыўцом. Бобрыкі Петр. НАПАРОЦЦА зак. Наесціся. От так напаролася ягад і наелася так, што ўжо болей нельга було есці. Шкураты Браг. НАПАРОЦЦА зак. Натрапіць. У лесі я напаролася на такую лапіну, што красна, красна было на ёй суніц. Сяляўшчына Рас. НАПАРСТАК (наперстак, напёрстак) м. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Купіў напарстак, нада асадзіць касу. Падкосоўе Навагр. Наперстак скрапляе косу с косям. Навасёлкі Свісл. Паламаўся напёрстак у касе. Лешня Кап. НАПЕРВА прысл. Спачатку. Мне далі наперва пяць сотак буракоў прапалоць, а як зрабіла гэта, тады яшчэ дыбавілі дзьве соткі, і я ўсё зрабіла. Моханава В.-Дзв. НАПІЛАК м. Напільнік. Купіў напілак, хай будзя пілу вастрыць. Стайкі Барыс.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 210 ▶