НАГОДАЧКА-ПАГОДАЧКА ж. Божая кароўка. Нагодачка-пагодачка, калі будзя пагодачка? Барыскі Лаг.
НАГРУДНІК м. Жаночая безрукаўка. Пашыла сабе нагруднік, кап ні мерзлі плечы. Міратычы Кар. Пошыла нагруднік, коб теплее було. Бастынь Лун.
НАДАЛАБА ж. Вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў. Здзелаў надалабу ў сані і набіў на капылы, замацаваў намаржні. Масты Гродз.
НАДАТКІ толькі мн. Надбаўка зямлі (да прысядзібных участкаў). Нам давалі надаткі зямне, у кого було мала. Бастынь Лун.
НАДАЎБ м. Папярочны брус, што злучае палазы ў санях, накладаецца на капылы. Надаўбы скрапляюць палазы ў санях. Надаўбы набіваюць на капылы. Ністанішкі Смарг.
НАДАЎБНЯ ж. Тое, што і надаўб. Надаўбня набіваецца на капылы. Вострава Маст.
НАДЖА ж. Надзея. Наджа раней була на яе, што вона зробіть швэдэр. Бастынь Лун.
НАДЗЕЖНІК м. Шырокае палатно для накрывання дзяжы. Атрэзала пылытна на надзежнік і памыла дзяжу ныкрываць. Ваўкавічы Тал.
НАДЗЯВАННЕ (надзяванё) н. Начынка. Трэбо кіндзюк надзяваць вантробамі Гэто мы і называем надзяванё. Міратычы Кар.
НАДЗЯВАЦЬ незак. Начыняць. У гэтым року я не буду кіньдзючок надзяваць. Міратычы Кар.
НАДКОСНІК (наткосьнік) м. Меншы брат маладой, які бярэ грошы за касу у маладога. У Хведара наткосьнік узяў многа грошы за касу. Моханава В.-Дзв.
НАДЛАПКІ мн. Вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намарзняў. У полаз набіты капылы, а на капылы набіты нарвы, а на нарвы набіты надлапкі. Міратычы Кар.
НАДЛОБЫ мн. Тое, што і надлапкі. У санёх на вязы накладают надлобы. Азарычы Пін.
НАДОБРЫЦУ прысл. На правы бок. Надзела сукенку надобрыцу. Ністанішкі Смарг.
НАДОЗАРКУ прысл. Назіркам. Ішоў услет за ім надозарку і згубіў. Даўгабор'е Рас.
НАДУБЕНЬ м. Намарзень. Капылы ўбіваюцца ў палазы. Надубень накладаецца на капылы, а наплестка накладаецца на надубень. Навасёлкі Свісл.
НАДУБЕЦЦА зак. Намерзнуцца. Так надубелісі едучы на голых сынях. Моханава В.-Дзв.
НАДЫБАЦЬ зак. Натрапіць. Ляснік надыбаў на слет і прывёў у самы двор. Моханава В.-Дзв.
НАЗДРАНАВАТЫ прым. Наздраваты. Але і ноздранаваты хлеп ты спякла. Навасёлкі Свісл.
НАЗНАЙНІЦУ прысл. Навыварат. Надзела сарочку назнайніцу. Ністанішкі Смарг.
НАКАНЕЧНІКІ мн. Дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца уверсе, утвараючы капёк. Нада прыбіць да лат наканечнікі, кап ні зыдрала салому на страсе. Якубова Рас.
НАКІД (накыд) м. Паз. Кутовныком выбыраем накыд пыд стэкло, а у накыды уставляемо стэкло у окнэвы. Горск Бяроз.
НАКЛАДАЦЬ (наклодаті) незак. Надзяваць. Порвалас душа у вушанцы, надо зошыті, а то нема ак наклодаті. Бастынь Лун. На
80 👁