АДСМЫКАЦЬ (одсмыкаты) зак. Адсунуць. Вы нэ сядэтэ, трэбо стэл отсмыкаты, тоды вы сядэтэ. Азарычы Пін. АДСТОЙНІК (атстойнік) м. Бляшаная банка для адстойвання малака. Нацадзіла малака ў адстойнік і паставіла ў калодзеш отстаяцца. Барыскі Лаг. АДХАІЦЬ (атхаіць) зак. Адхадзіць, вылечыць. Ен дужа хворы, а я яго чуць-чуць атхаіла. Моханава В.-Дзв. АДХАКАЦЦА (атхакацца) зак. Аддыхацца. Стары так зайшоўся, што чуць атхакаўся. Моханава В.-Дзв. АДХОНАВАТА (атхонавата) прысл. Някрута. Добра спрала воўну, атхонавата, някрута. Моханава В.-Дзв. АДЦІРАЦЬ (ацьціраць) незак. Мыць бялізну. Намачыла ў цэбары плацьця, а цяпер буду ацьціраць і пайду на проламку пыласкаць. Ваўкавічы Тал. Я цепер ацьціраю плацьце, а тогды пойду муць на копанку. Бобрыкі Петр. АДЫХОД (адыхот) м. Лішак асновы ў шырыню пры накіданні ў бёрда, які ідзе назад. Снавала-снавала і наснавала лішку, от цяпер і ідзе адыхот у кроснах. Каралёў Стан Мін. У краснах ідзе адыхот, нада ш во, піраснавала. Стайкі Барыс. АЖАРГАЦЬ (ажыргаць) зак. Сесці вярхом. Ажыргаў услон і сядзіць, як барын. Моханава В.-Дзв. АЖМЕНІЦЬ (ожменіць) зак. Натрудзіць руку ў час жніва. Я жала жыто і ожменіла руку. Бастынь Лун. АЖУЛЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць гусей. Ажуль, пашлі! Мнюхі Міёр. АЗЯЦЬ зак. Узяць. Азіла молока солодкого, туды накрышыла хлеба, от я і зробіла собе потопцы смачные. Бобрыкі Петр. Азьмі капіцу і прыв'яжы біча ік цапілну. Шкураты Браг. АК злучн., часц. Як. От ак жарко, гэ. Ак залезла ў дрыгву, дак і вулізьці не могу, зямля дрожыць. Не наеласа корова, хлябой ідзе, ак бо хлябою. Бобрыкі Петр. АКАМЁЛАК (акамёлык) м. Дзяркач. Венік зьмёўся, астаўся акамелак. Якубова Рас. АКАРПЕШВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Як свой агарод, так акарпешвая, а ка мне не пашла, хворая. Шкураты Браг. АКАЧАНЕЦЬ зак. Здохнуць (аб жывёле). Мыя свіня акачанела за ноч. Моханава В.-Дзв. АКАЧАНЕЦЬ зак. Змерзнуць. Бальшы марос, я надзеў боты, дык у мяне ногі акачанелі, чуць ацьцёр. Моханава В.-Дзв. АКЕНЦА (окенцэ) н. Адтуліна для выграбання мукі з жорнаў. У жорнах зроблено окенцэ, праз ето окенцэ высыпаем муку з жорон. Бастынь Лун. Зрабіў у жорнах скрыню, а ў скрыні зрабіў акенца, кап лепей было выграбаць муку. Альхоўка Навагр. АКІ займ. Які. О, акі грубы ву прынеслі шупуль. Бобрыкі Петр. АКЛАДНІЦА ж. Дошка, якая кладзецца на калёсы пры вывазцы гною. Калі трэба вазіць гной, кладуць на вос акладніцы. Прынясі акладніцу і палажы на калёсы. Навасёлкі Свісл. АКЛАДЫЧ м. Абруч (у рэшаце). Пляцёнка ў рэшаце нацягваяцца на абечку і абіваяцца акладычам. Навасёлкі Свісл. АКНО н. 1. Лаз у склеп. Замалое зрабіў акно ў склепе, што каша ні ўсадзіць. Навасёлкі Свісл. 2. Тое, што і акенца. Здзелаў у жорнах яшчык, а ў яшчыку здзелаў акно для ссыпу мукі. Барыскі Лаг. 3. Прамежак у кашы паміж рэбрамі. У кошэліско есть дужка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁