МІНЮХА (менюха) ж. Памылка пры накідванні асновы ў бёрда, калі прапушчана адна трысцінка. Кідала ў берда і мінула трасцінку, а цяпер ідзе мінюха ў палатне. Жахавічы Маз. Страшніца, менюху накідала, у бердзе пропушчэна тросціна. Бобрыкі Петр.
МІСАЧКА ж. Пладаножка жолуда. Жалут сядзіць плешачкай у місаццы. Барыскі Лаг.
МІТЭРКА ж. Драўлянае маленькае кольца калаўрота, якое находзіцца побач са шпулькай і перадае ёй руханне вялікага кола. На мітэрку і на шпулю надзяём шнур у калаўроці. Казлы Міёр.
МЛА ж. Туман. Вэчэром нашла токая мла, шчо я аж зоблудыв. Горск Бяроз.
МЛІНЕЦ м. Блін. Закамоўзіла я сягодні млінцоў, дай грэскіх. Шкураты Браг.
МЛЯНО прысл. Туманна. Ох, урано і мляно, ныц нэ выдно. Горск Бяроз.
МНЕЙШЫ прым. Меншы. Гэты сын малы, а той яшчэ мнейшы. Паляцкішкі Вор.
МОГЛІЦЫ (моглыцы) толькі мн. Могілкі. От нас блыско моглыцы. Горск Бяроз.
МОЗАГ (мозок) м. Мозг. У мене ужо мозаг высах ад думак па ей. Тульгавічы Хойн. Мозок відаты з головы, така рана. Горск Бяроз.
МОРГ м. Мурог. Пошоў косіць морг, а там одзін ціпец, і коса не берэ. Бобрыкі Петр.
МОРГВА м. Морква. На лясе расцець моргва, а па бакох кручка. Ністанішкі Смарг.
МОРГАНКА ж. Гатунак бульбы. Посадзіў картоплю морганку, дак ее ўжэ капаць можно, ена скоро спее. Бобрыкі Петр.
МОРХВА ж. Морква. Ідзіцё і не бачыцё, што морхва расце. Паляцкішкі Вор.
МОРШАК м. Смаржок. Моршкі ростуть весной по борэх. Бастынь Лун.
МОСТ м. Падлога. Моханава, Водва, Касталомава, Суднікі В.-Дзв., Замошша, Вароніна, Сяляўшчына Рас. Нада памыць мост, заўтра нядзелька. Якубова Рас.
МОТУЗ м. Невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку для пачатку ткання. Затыкальны мотуз прывязала за пруточак. Накрутыла на воротыло мотуза і затыкала кросна. Горск Бяроз.
МОТУЗ м. 1. Матуз у хвартуху. Одорвавс мотуз у хвартуху. Бастынь Лун. 2. Вяровачка, якой прывязваюць панажы да нітоў. Мотузам прывязываюць поножэ да нітов. Азарычы Пін.
МОХРЫК м. Карэньчык. Вурвала корч картоплі мохрыстый. Мохрыстые корчэ, ядрэные да дробные. На каждом мохрыку кортоплінка. Бобрыкі Петр.
МРАЗІЦЬ незак. Імжэць. Рано мразіло, а цепер перэстало мразіць. Тульгавічы Хойн.
МРАЗЬ ж. Непагадзь. Сегодні на дворэ такая мразь, то хоць з хаты не вулазь. Тульгавічы Хойн.
МРАКА ж. Тое, што і мразь. На дварэ мрака, дож і снег мрачыць. Шкураты Браг.
МРАЧЫЦЬ незак. Тое, што і мразіць. Ужо восінь, дожак пачаў мрачыць. Шкураты Браг.
78 👁