МАЛАДЗЕНЕЦ (маладзеніц) м. Малады, жаніх. Маладуха красівая, а маладзеніц дрэнь. Сяляўшчына Рас. Маладзеніц паехаў да маладой. Моханава В.-Дзв.
МАЛАЦЕЛЬНІК (молотэльнык) м. Малацьбіт. Мой молотэльнік поломав цопыдло і быч у цоповы. Горск. Бяроз. Я сабе раней браў малацельніка і малаціў. Жахавічы Маз. Чалавек, які малоціць, мы завем малацельнік. Альхоўка Навагр. Добры малацельнік, трэці паццэпак малоця. Навасёлкі Свісл.
МАЛЬЧЭК м. Слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі. Нада зрабіць мальчэка ў санапратку і ў мальчэк нада прыбіць скураток, а то вывалюцца вілачкі. Стайкі Барыс.
МАНІЦЦА незак. Абяцаць. Ён маніўся сягодня ка мне зайсці. Моханава В.-Дзв.
МАНІЦЬ І незак. Зваць. Кура кохкая, маніць курынятка ік сабе, кеб ішлі есці. Шкураты Браг. Пісклятніца маніць пісклятак. Ваўкавічы Тал.
МАНІЦЬ ІІ (маныты) незак. Пахнуць. У лесы больэан от маныт. Трэбо ж так маныты травэ. Горск Бяроз.
МАНКЕТ м. Манжэта. Прышы да рукыва манкет, а ў манкет ушы гузік. Моханава В.-Дзв.
МАРАТЫЙ (моратый) прым. Брудны. Погледы, які ў тэбэ моратый твар, іды помыйса. Горск Бяроз.
МАРАЦ м. Сакавік. Ужо марац, каты крычаць. Моханава В.-Дзв. Марац укусіў за паліц. Марац — трэці месяц у року. Паляцкішкі Вор. Марац — адмерзне старцу палец. Шкураты Браг.
МАРГАЛЬ м. Маркач. Авечка трэбуя маргаля. Шкураты Браг.
МАРКАВІННЕ (морковынне) н. Маркоўнік. Морковынне свыны нэ вэльмы любят. Горск Бяроз.
МАРКАЛЬ (моркаль) м. Тое, што і маргаль. Пакінуў маркаля на племя. Жахавічы Маз. Наша овечка полюе, трэбо ей моркаля. Бастынь Лун.
МАРКАТАЦЬ (моркітаць, моркытаты) незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў авечкі. Наша авечка стала маркатаць. Паляцкішкі Вор. Авечка пачала маркатаць, яна хоча да барана. Навасёлкі Свісл. Вэчка моркічэ, хочэ до моркоча. Азарычы Пін. Авечка мая маркіча, трэба барана. Старае Сяло Зэльв. Овэчка моркытаты стали, а чы е у сэле моркочэ. Горск Бяроз.
МАРЛОГ м. Бярлог. Свіння робіць сабе марлог, будзя парасіцца. Стайкі Барыс.
МАРМЫЛЬ (мормыль) м. Мармытун. Мормыль — ето чэловек, который говорыть сам з собою і нічого не понять, шчо вэн говорыть. Бастынь Лун.
МАРЦАВАЦЬ (марцаваты) незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кошкі. Наша кошка пачала марцаваць. Барыскі Лаг. Во проклята кошка, ужэ пачала марцаваты. Горск Бяроз. Каты крычаць, кошка марцуіць. Моханава В.-Дзв.
МАСІЯШ м. Звадыяш. Вот гэты масіяш усіх дзяцей зводзіць. Моханава В.-Дзв.
МАСЦЬ (масьць) ж. Мазь. Гэта масьць добра гоіць раны. Паляцкішкі Вор.
МАСЦЯРОК (масьцярок) м. Кельня. Масьцярок гліну браць і печку дзелаць. Варонічы Рас.
МАТАВІДЛА н. Матавіла для зматвання нітак. Прынясі матавідла, буду матаць ніткі на маткі. Паляцкішкі Вор.
101 👁