М
МАГАЗАНЧЫК м. Кажан. Магазанчык лётая ноччу, ён дужа страшны, на лапах крылы. Шкураты Браг.
МАДНЕЙ прысл. Не так, як ва ўсіх. У яе ні так, як у людзей, а ўсё мадней. Філіпова В.-Дзв.
МАЖЫ толькі мн. Калёсы з драбінамі вазіць сена, снапы. Запражы каня ў мажы і ець па сена. Налажыў поўныя мажы сена. Стайкі Барыс.
МАЗГА ж. Мяздра. Раней, я помню, мазгу елі, як булі пастушкамі. Кару злупім, нажом наскоблім мазгі і ядзём. Жахавічы Маз. Мазга ліпавая салоткая. Навасёлкі Свісл.
МАЗКА (маска) ж. Падмазка. Адрэш сала на маску, а то няма чым скавараду памазаць. Міратычы Кар.
МАЗОК (мозок) м. Шпік. Я люблю есті мозок з кэсткі, як зваруть. Бастынь Лун.
МАЗУЛЬ м. Мазоль. Ой, как мне баляць сухіе мазулі. Міратычы Кар.
МАЗЫЛЬ (мозыль) м. Вузел. Трэбо зовэзатэ у мозыль гроша. Тэ зовэжэ на нэтці мозыля. Дзмітравічы Кам.
МАЙ м. Зеляніна (для ўпрыгожвання). Прывязі маю і насадзі на двары. Моханава В.-Дзв.
МАЙДАН м. Прыбудоўка да хлява. Парсючок стаіт у майдану. Горск Бяроз.
МАКАВІНА ж. Верхняя частка снапа. Бяруць сноп за макавіну і вытрысаюць каласавіння. Ваўкавічы Тал.
МАКАЗЫН м. 1. Магазын (у лямпе). Налі газы ў маказын і запалі лямпу. Бастынь Лун. Паржавеў маказын у лямпі і цячэ маказын. Жахавічы Маз. 2. Свіран (грамадскі). У гэтый маказын усе господорэ сэла засыпалі зэрно для того, коб як у кого нэ хватыт на насэннэ чы дожыты до нового хлеба, то позычалі з маказына. Горск Бяроз.
МАКАТКА ж. 1. Вышыты малюнак, які вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання. Снімі макаткі со сцены і помый. Макатку вышэла на сцену. Бастынь Лун. На сцяне вісіць макатка. Ністанішкі Смарг. Павесь на сцяну макатку. Навасёлкі Свісл. 2. Вышытая дарожка на стол. Стасё, засцялі на стол макатку. Навасёлкі Свісл.
МАКАЧКА (мыкачка) ж. Перамешаныя тлустасць са смятанай. На скаварадзе ныжарылі сала і ўліла слівак, і добрая мыкачка бліны мыкаць. Сяляўшчына Рас.
МАКРОЦЬ ж. Макрата. Тыкая макроць, думала храпы нызбіраць, ну макроць, што ня ўлесьці ў гарот. Сяляўшчына Рас.
МАКРЭЗ (мокрэз) ж. Макрыца (трава). Мокрэз росте по бульбы. Бастынь Лун.
МАКРЭЦ (мокрэц) м. 1. Тое, што і макрэз. У етум годзі посеілі картоплю на нізу, дак вельмі багато макрэцу. Напалола макрэцу свіням. Тульгавічы Хойн. 2. Макрыца (насякомае). Падніла ганучу, а там мокрэцэв много, одын мокрэц от большэй. Бастынь Лун.
МАКУШКА ж. Кончык пальца на руцэ. Абрэзала ногаць, што аш макушка баліць на пальцы. Булыніна Рас. Адрэзала нохці пы самую макушку і нічога не магу дзелаць, быляць пальцы. Сяляўшчына Рас. Канец пальца мы завём макушка. Вароніна Рас.
89 👁