Старонка 102
◀ / 210 ▶
ЛЯДЗЯНКА (лідзянка) ж. Лядзяш. На страсе вісяць тоўстыя лідзянкі. Моханава В.-Дзв. ЛЯМКА ж. Манішка. Нада ў лямцы здзелаць пятліцы. Прышы ў сарочку лямку і прарэш пятліцы. Якубова Рас. ЛЯНІСКА (лянíско) н. Поле, на якім рос лён. Вырвалі лён і скасілі ляніско. Міратычы Кар. ЛЯНІЦА ж. Лён, ачасаны на жалезную шчотку. Як одэн раз чэшацца на грэбэнэ лён, тогды зовут просто ляніца. Азарычы Пін. ЛЯНІШЧА н. Тое, што і ляніска. Нам тут не падабаецца лянішча. Ністанішкі Смарг. ЛЯНУШКА ж. Пяколак (з боку печы). Стань на лянушку і лесь на печ. Якубова Рас. ЛЯПАЎКА ж. Бразготка. Павесь карові ляпаўку на шыю, дак іна ня згубіцца. Моханава В.-Дзв. ЛЯПЕШ (лепеш) м. Пячнік. Трэ прыгласіць лепеша печку рабіць. Жахавічы Маз. ЛЯПНЯК м. Недапечаны хлеб. Неўдалосё мне сёнё, сьпякла нейкага ляпняка. Мне казалася, што цеста падышло, а з гэтага цеста вышаў ляпняк. Міратычы Кар. ЛЯСЁНКА ж. Посцілка, у якой носяць сена, траву. Прынёс лясёнку сена і даў каню. Старонка Асіп. ЛЯСІНА ж. Бервяно. От добрую лясіну прывёс, будзіць добра на доскі рэзаць. Сяляўшчына Рас. ЛЯСКА ж. Лёстка ў лесвіцы. Зламалася ляска ў драбінах, трэба нову. Старае Сяло Зэльв. ЛЯСКОЎНІК м. Арэшнік. Ляскоўніку многа, а гарэхаў ні відаць. Старае Сяло Зэльв. ЛЯСНУШКІ мн. Яблыкі дзікай яблыні. Ляснушкі добра, калі яны пыліжаць. Тады іх можна есці. Моханава В.-Дзв. ЛЯСТАЧКА (лясточка) ж. Тое, што і ляска. Зробів лясточкі у драбы вэза. Бастынь Лун. ЛЯТВА (летва) ж. Работа пчол па збору мёду. Пчолы вэрнуліса з летвы. Бастынь Лун. ЛЯТОК м. Дзірачка або проразь у вуллі, праз якую вылазяць пчолы. Пчолкі з вулля вылазяць праз дзірачку, а мы завём ляток. Багушэвічы Чэрв. ЛЯТЭРАЧКА ж. Драўлянае маленькае кольца калаўрота, якое знаходзіцца побач са шпулькай і перадае ёй руханне вялікага кола. На лятэрачку і шпулю ныдзіваюць шнуркі ў калаўроці. Сяляўшчына Рас. ЛЯЎЦЕЦЬ незак. Блішчаць. Конь такій гладкій, аж ляўціць. Шкураты Браг. ЛЯХА ж. Града. Зрабіла ляху і пасадзіла агуркі. Моханава В.-Дзв. ЛЯЧАЦЬ (лечаты) незак. Кастрыраваць, пакладаць. Дед леков свіней і вон звавса вэнгэром. Кнура трэбо лечаты, а тоды кормыты на сало. Горск Бяроз. ЛЯШКА ж. Часовая ўкладка снапоў на полі. Снопэ носят і ставят у ляшкі, по дэсыт снопыв у ляшку. Вын пашов ставэтэ снопэ ў ляшкі. Дзмітравічы Кам. Пяць снапоў паставім аўса ці ячменю, вот гэта мы завём ляшкай. Мнюхі Міёр. Жжалі жыта і паставілі ў ляшкі. У ляшцы дзесяць снапоў. Навасёлкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶