ГУЛШЬКА ж. Памяти.-ласк. да гуль. Люлі, люлі, люленькі, Прыляцелі гуленькі, Селі на воротах.
БФСЗ, 365; Загор'е Светл.
ГУЛІЦЬ незак. Варкаваць, буркаваць. Раскажу я табе, міленькі дружок, я ўсю праўду сваю як усю ночачку пад акошачкам Як галубачка гулю.
АКБЛ ГДУ; Б.-Каш.
ГУЛІШЧА (ГУЛИЩЕ) н. Гульбішча /гулянка, іупянне/. Его ж во, де дявоцкія гулігца e! БС, IV, 9; Васільеўка Гом.
ГУЛЬ м. Голуб. Люли, люли, люлі! Прыляцели гули, Сели на воротях У чырвоных ботях БС, VII, 137; Перарост Добр.
ГУЛЬБА ж. Гулянка, гуляние. Ён забыўся на дзяўчат i гульбы, Не да гульбау - сёння быу бы рад Фрыц сажраць хоць беларускай бульбы.
ПСЧ, 276; Старое Сяло Ветк.
ГУЛЯНЧЫКл*. Ласк. Тое, што гулец. Пяць мальчыкау, пяцъ гулянчыкаў, кожды малъчыку свой гулянчык. 3, 317; Хойн.
ГУМЕНШК м. Той, хто працуе на гумне. Ну, ён /бацька/ стау маліцца богу, што бог яго засцярог, што не а 'тдау ён свае дачкі гуменніку.
ЛП, 161; Кунтараўка Раг.
ГУРКОТА ж. Клопат. Закідай, маці, лапату на хату, Прывезлі табе гуркату ў хату.
ВП, VI, 122; Казлы Ельск.
ГУСАНЬКА (ГУСАЧКА) ж. Памянш. да гусь. Ой, гэкнула гусанька цераз мора летучы: ~ Ці ўсе мае гусанькі цераз мора пераляцелі? Адазвалася адна гусанька назад летучы: Ой, пачакайце, засталася я ў моры да купалася.
ПВ, 200; Верасніца Жытк. I даюцъ: то курачку, то баранчыка, то гусачку. В, 508; Ляскавічы Петр. Параўн. гусенька.
ГУСАЧОК м. Памянш. да гусак. - Не гікайка, гусачок, Невысока ж падляцеў! - Хоць жа невысокенька, Да спушчуся, разаб'юся! Б, V, 93; Гом. Параўн. гусёк.
ГУСЕЛЬКІ мн. Ласк, да гуслі. Як на тых на новых кораблях матросы гулялі,.. Адваліўшы новы карабель, у гуселькг зайгралі. Б, II, 195; Старыя Дзятлавічы Гом. Параўн. гусленькі.
ГУСЕНЬКА ж. Памянш. Тое, што гусанька. Прыехала Коляда увечары, увечары, Прынесла гусенькі.
БФСЗ, 22; Растаў Раг.
ГУСЁК м. Памянш. Тое, што гусачок. Ляцяць гуські, дубовыя наскі, ляцяць i гавораць... 3, 208; Гом
Дадатковыя словы
загоре, люлй, разабюся, ібацькаі, ігулянка, іупяннеі
25 👁