ГРАБІНА ж. Драбіна. /Цыган/: -Ай, кумок, дай, ужо цяпер грабіну, да глядзіўжэ маю дзяціну.
ЖАГ, 212; Янова Раг.
ГРАБНУЦЬ зак. Схапіць, згрэбці ў ахапак. Гэты, што ў копы складае, шарах, шарах, а той, што далёка бачыцъ, граб яе /дачку старого/ сюды, на рогожку.
ЧК, I, 74; Рудня Нісімкаўская, Чач.
ГРАБЫ мн. Драбіны (воз). Которого, бабка, которого, любка. Ты вола прыдаш? - Ёсцъ у мяне рабый, Што робіць грабы, — Я того не прыдам.
БС, VII, 38; Гом. Параўн. грабіна.
ГРАДЗША ж. Крупінка граду. Вось на аградзе тысячы градзін i на кожнай аградзіне чалавечая галава тарчыцъ.
ЧК, I, 73; Рудня Нісімкаўская Чач.
ГРАЗЛІЎКА (ГРАЗЛИВКА) м. Месца гразкае. Ехав, ехав пріяжжаа к гразлівцьі.
БС, IV, 58; Васільеўка Добр.
ГРАМАДЗЩЬ незак. Зграбаць у копны. Мой мілы касіў - я за ім грамадзіла. Ён мяне любіў - я яго прьінадзіла.
АКБЛ ГДУ; Бывалькі Лоеўск.
ГРАНЫ прым. О Граная нядзеля - русальны тыдзень. На граной нядзелі Русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі.
ВП, 214; Нісімкавічы Чач. Параўн. грануха.
ГРАНУХА ж. Тое, што граны. Гранае - грануха, На новым гародзі Пшаніца стаяла.
АКБМ ГДУ; Цярэшкавічы Гом.
ГРАЦЦА незак. Гуляць. Дети граліся.
ГНН, 6.
ГРОШАВЫ прым. Грашовы. Якую гэтаму дзігріці ды долю даці: ці грошовую, ці хлебаваю.
ПВ, 145; Барыскавічы Маз.
ГРУБША ж. Целасклад. Ростам яны /барцы/ малёханькія, а грубінью балёханькія.
ЧК, I, 315; Веляцін Хойн.
ГРУЗНА прысл. Цяжка. Бярыся дружна - не будзе грузна.
ПП, I, 375; Гом.
ГРУМАЦЕЦЬ незак. Грымець. Ажось сярэд ночы стукоцяцъ! Грумоцяцъ! БКЭ, 78; Камаровічы Петр.
ГРУЧАЦЬ незак. Грукаць. Не стучаў /дружок/, не гручаў Па дарожанькі, Прастучаў, прагучаў Пад акошачкам.
АКБМ ГДУ; Доўск Раг.
ГРЫБАЗВОН м. Пустазвон, пустамеля. Першая загана зладзюга, Другая загана - грыбазвон, Трэцяя загана - конь не свой.
ПВ, 67; Дзербічы Б.-Каш
Дадатковыя словы
старогоі, ібарцыі, ідачку, ідружокі, іцыгані
29 👁