ВОРАГ (ВАРОГ) м. Вораг. Адступіцеся, варогі, Не пераходзьце дарогі, Не надзелайце трывогі.
ВП, III, 293; Рассвет Акц. Параўн. варожачка.
BOPAK м. Торба. Што праўда, то не грэх, Што ворак, то не мех.
ПП, II, 433; Рэч.
ВОШЧАЧАК м. Ласк. да воск. Паляціце, пчолачкі, У зялёныя дубровачкі. Прынясіце вогичачку Марусъцы на свечачку.
ВП, II, 69; Дубніцкае Лельч.
ВУГУКАВАЦЬ незак. Выклікаць. Калі каравай дзеляць вугукуяць радню.
АКБМ ГДУ; Сувіды Браг.
ВУЗЛІК м. Памяти. Вузельчык. Табе, мамка, mmo ў вузлік, А мне, мамка, што ў кубліку.
ВП, V, 256; Гом. Параўн. вузялок.
ВУЗЮСЕНБКІ прым. Ласк. Вузкі. Стол нізюсенькі, двор вузюсенькі, Радзіна не ўся дома.
ВП (243), 123; Рудня Каменева Лоеўск.
ВУЗЯЛОК м. Тое, што вузлік. Дала /баба/ яму /сыну ахотніка / вузялок пяску i дала шчотку i грабёнку кляновую.
ЧК, I (25), 254; Меркулавічы Чач.
ВУЛАНЬКА ж. Ласк. Вулачка. Да не пускай жа да на вуланьку, Няхай дома спяцъ. Б, I, 186; Бярэжцы Жытк.
ВУЛЕЙКА н. Памянш-ласк. да вулей. - Чаго, пчолачка, чаго яркая, К вулейку прылятаеш?
ВП, II, 195; Тонеж Лельч. Параўн. вулечка, вуллік.
ВУЛЕЧКА н. Тое, што вулейка. Чатыры чатырнічкі, пяты паўнірнічак, тосты просты нясе крывулечку паміж тых ды ў вулечку. 3, (2055), 244; Раг. Параўн. вуллік.
ВУЛЛІК м. Тое, што вулейка. Садзіцеся, пчолкі, усе па вуллгку, Па вулліку, па сасоннічку. В А, (16); Карма Гом. Параўн. вулечка.
ВУМНАСЦЬ ж. Розум. Ай, вумная-разумная Ганутка, Не ведала я, што з вумнасцю зробіць.
ВП, VI, 296; Дзякавічы Жытк.
ВУРЗНУЦЬ зак. Ударыць....схапіўшы сваю даўбешку, да як вурзнуў /Тарошак/ яму /змею/ па пераносіцы, ажно юшка пацякла.
ЧК, 1(22), 232; Петр.
ВУСІШЧА и. Павел, да вус. Яку нашага вусішча Барада, як памялішча, Страшна! ЖП (2), 41; Карм.
ВУСОК м. Вус. У кого чорны вусок, Тому рыбкі кусок.
ЖП (34), 75; Гом
Дадатковыя словы
ібабаі, ізмеюі, ісыну, ітарошакі
29 👁