БАРАБУЛІ мн. О Барабулі з мундзірамі - звараная з лупінамі бульба. Як пазвалімяне ў госці.., Паставілі барабулі змундзірамі есці.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
БАРАВІСТЫ прым. Хваёвы. Oŭ, заказаў Васілька свайму роду, - Oŭ, куйце падковы пад вараны коні Да кладзіце суконкі пад свае жонкі, Бо будзем ехаць борам баравістым.
ПВ (154), 102; Новая Рудня Ельск.
БАРАДА ж. Абрад. Невялікі кусцік жыта, які пакідалі пры дажынках. А мы своему пану... Жытечко дожалі I бороду звязалі.
АКМЛ ГДУ; Верхнія Жары Браг. О Барада седа: Што ў того дзеда, Барада седа.
ЗП, 393; Бабовічы Гом. Сівая барада. Пабойся барада Пабойся, козачка, Старого дзеда 3 сівой барадой.
ЗП, 419; Раг.
БАРАНАЧАК м. Памянш.-ласк. Навясны круглы замок. ...са-строена цэркаўка з паленца, бараночкам замкнута.
ЖАГ (650), 212; Гом.
БАРАНЕЦ м Баран. Поўна хата авец, пасярэдзіне баранец. 3, (3145) 367; Жытк.
БАРБАЦЕЦЬ незак. Брынкаць, тарахцець. Барбаціць, як ржавая ліскатуха. Выел., 284; Гом., Чач.
БАРДА ж. Лава, від мэблі. - Садзіцеся, раёчкі, на новай бардзе, А я старая на старой сяду.
ЗП, 191; Жахавічы Маз.
БАРОВЫ прым. Баравы. Здаровы як рыжык баровы. Выел., 327; Карм.
БАРХАТОВЫ прым. Аксамітны. Вот на іх былі шапачкі шапачкі бархатовыя...
ЧК, I, 315; Веляцін Хойн.
БАРШЭННЕ зб. Аксамітнік (расліна). Пачула moe богатая, Узяла баршэнне ў ахапак.
ВП (461), 370; Азершчына Рэч. б а р ы ц ц а незак. Затрымлівацца, марудзіць. Я ж, здаецца, маладзенька, не барылася.
ЖП (27la), 375; Чамярысы Браг. Чаго, мамачка, барылася, Чаго хуценька не едзеш? — Oŭ, баруся маё дзіцятка, жа баруся, Своі качаю, сундук складаю, Маёроднае, жа баруся.
ВП, VI, 235; Радуцін Жлоб. б а р ы ць незак. Затрымліваць, марудзіць. Скарэй дарыце, нас не барыце.
ЗП (184), 141; Тонеж. Лельч. б а с л а в і ць зак. Благаславіць. Блаславі, маці, Вясну гукаці.
ВП, (36), 95; Глыбочыцы Чач
Дадатковыя словы
замок....са-строена
24 👁