Рожа мая чырвоная, Чом ты, рожа, адна ў горадзе? – Няпраўда твая, калі я адна. ВП, III, 428; Гом.
2. злучн. Чым. Луччай бы я /поп/ даў кусок сала, чом мая трава ўстала. ЖАГ, 82; Старыя Юркавічы Гом.
ЧОРАН прым. Чорны. Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык,... 3, 184; Гом.
ЧОРНАЧУБЫ прым. З чорным чубам. Як за Донам, за ракой Пад зялёным дубам Раставалася казачка з хлопцам чорначубым. АКБЛ ГДУ; Граб'ё Акц.
ЧОРНЫ прым. Курны. А ў мельніка хата чорна, А ў хаце стаяць жорна. ЖП, 125; Краснае Карм. ◊ Чорны гітлерац. Ох бяда, бяда, вялікая бяда – Грабіць край: наш чорных гітлерцаў арда. ПСЧ, 283; Рэчкі Ветк. Чорнае крылле: То не воран чорным крыллем маша, Не дубровушка зялёная шуміць. ПСЧ, 222; Рэпішча Б.-Каш. Чорны мак.: Ой, Ганка разумначка, пазагадвала шчырыя бары капаць, А сама пайшла чорнага маку сеяці. ВП, III, 488; Дзякавічы Жытк. Чорныя псы.: Партызаны, партызаны, Беларускія сыны, Біце ворагаў паганых Свору чорных псоў вайны. ПСЧ, 188; Сялец Браг. Чорны шоўк.: Чыя тая барада... Чорным шоўкам абвіта? БФСЗ, 124;
◊ Не бачыў краснага, дык і чорнаму рад. II, I, 413; Жлоб.
ЧОЎНІЧАК м. Ласк. да чаўнок. Як прыйдзе вясна, паставім кросны, некаму красён ткаці. Чоўнічкам махнеш, цяжанька ўздыхнеш, слёзкамі абальешся. ВП, V, 164; Азершчына Рэч.
ЧОХА ж. Разява. Нашы свахі-чохі, чохі, Пагубілі панчохі. ПВ, 180; Новая Рудня Ельск. Параўн. чуха.
ЧУБАЦЕНЬКІ прым. Ласк. да чубаты. Чубаценькі верабей да на калочку сядзіць, На капусту глядзіць. ЗП, 463; Чорныя Брады Акц.
ЧУВІКНУЦЬ зак. Штурхануць. Ён /багатыр/ як чувікнуў Алёшу, дык той як сноп. ЧК, I, 303; Рудня Нісімкаўская Чач.
ЧУДАСЕЙ м. Цудадзей. – Эх ты, брацец Майсей, Ці не бачыў чудасей?... – Ой, бачыў, відаў, Да няволя была ўзяць. Як у полі мужычок Камарамі араў. АБНП, 386; Рассвет, Акц.
ЧУДАТВОРЧА м. Цудатворац. Радуйся, сарока, радуйся, варона, гаробча, вялікі чудатворча, – куды я іду? ЖАГ, 30; Гом.
ЧУЖАНЕЦ м. Чужаніца, чужынец. – Розачкі да рукі збілі, Косачкі не ўбаранілі. Баранілі ад ветрыку, Баранілі і ад
77 👁