ХАРАШЭЙШЫ прым. Прыгажэйшы. Я /дзяўчына/ думала, мо хто шчэ лучшы прыйдзе, харашэйшы. B, 501; Ляскавічы Петр. ХАРАШЭНЬКА прысл. 1. Прыгожа. Як у садзе ды вішанька, а за садам дзве, Цвілі яны харашэнька ўсе тры. ВП, IV, 277; Гом. 2. Добра. Сватка-салавейка шчабеча раненька, A зязюля свахнай i ўсё харашэнька. ЖП, 502; Гом. - Старшая каравайніца, Не сядзі на заслоне, Сядзъ жа ты каля печы, Каравай сцярагчы, Каб яго не спалілі, Харашэнька ўгадзілі. ПВ, 85; Пагост Жытк. 3. Пільна А ў трэці раз зноў як паставе /бацька/, дак глядзі /сын ахвотніка/ харашэнька, я /дачка змея/ правым вокам маргну! ЧК, 1,255; Меркулавічы Чач. 4. Спакойна. А калі готова вячэранъка, Сядзі сабе харашэнька. ЖнП, 438; Азершчына Рэч.; 5. Смачна Ён /Іванка/ харашэнька паядаў i лёг спаць. ЧК, 1. 236; Перарост Добр.; Адслужыў Іван год, яны /багатыры/ яго напаілі, накармілі харашэнька i на дорогу далі. ЧК, I, 71; Рудня Нісімкаўская Чач.; 6. Святочна Заўтра раненька мыцісь /дзяўчыне/ беленька, Мыцісь беленька, убрацісь харашэнька. Убрацісь харашэнька, падзенькаваці. ВП, III, 460; Рабіны Кар.; 7. Надзейна, модна 0 Ільну набяры сарасенку, ды прыладзь харашэнька - дык i кроены. ПП, I, 159; Светл. ХАРОЛ м. Арол. Ён бярэ харла i сакала, садзіцца на харла, сакол асвяшчае, а харол чуе. ЧК, I, 67; Рудня Чач. ХАРТОВЫ прым. ад наз. хорт. - Ну, не бойся: ё ў мяне два хартовых сабакі - яны не прапусцяць нікога. ЧК, I, 235; Перарост Добр. ХАЎРУЗ м. Хаўрус. /Медзьведзь/: — Так пасеем мы разом, у хауруз - мне будуць вершкі, а табе карэньчыкі. БКЭ, 60; Камаровічы Петр. ХАЎРУСНА прысл. Хауру сам. Дзе дружна да хаўрусна, там не грузна. ПП, I, 375; Добр. ХАЦЬКА ж. Памянш.-ласк. Хатка - Зрабі мне хацьку, бацька, - прыстае ён i давай лашчыцца да прасіць. СБК, 147; Лучыцы Петр. ХВАБРЫ прым. Храбры, адчайны. Еты бацька гавора: - Ах, мае сыны! Вы не знаеце,.. які ён /дзядзька/ хвабры i сярдзіты. СБК, 340; Нісімкавічы Чач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ахвотнікаі, змеяі, ібагатырыі, ібацькаі, ідачка, ідзядзькаі, ідзяўчынаі, ідзяўчынеі, імедзьведзьі, ісын, ііванкаі
13 👁