Фальклорны слоўнік Гомельшчыны (2003). У. А. Бобрык, Л. П. Кузьміч, Д. Д. Паўлавец, У. В. Анічэнка

 ◀  / 348  ▶ 
УПАСЦІ зак. Пасці, здохнуць. - Вярнісь, мая мамка, вярнісь, лая родная. Ужэ ў мяне ў доме дзве абіды стала: Жонка мая сына прыспала, А худоба мая на хляве ўпала. БФСЗ, 259; Гарывада Рэч. Упасці-ухапіць. Лябёдачку ён упаў-ухапіў, Лябёдачку ён упаў-ухапіў. БФСЗ, 101. 0 Не падпірай гнілога забора: ёнусё роўнаўпадзе. ПП, I, 191; Добр. УПЕКЦІ зак. Спячы. /Сыны/: — А так - як уміраў /бацько/, то прыказаў нам, штобы ему каждое ночы ўпекці вола i печыво хлеба. БКЭ, 125; Юравічы Рэч. УПЕРАК (УПЕРЯК) прысл. Поперак. Ён раненъка ходя, позненька прыходя, Ён лажыцца спаці ўперяк караваці. БФСЗ, 106. УПЕРВА (УПЕРВО) прысл. Спярша, раней. Зьеў ён тое сэрца, да зараз прыбыло ему сілы в два разы болей, як уперво було. БКЭ №31; Юравічы Рэч. УПЕРЭДУ прысл. Уперадзе. Я /мышка/ буду ўпераду бегці,... БКЭ, 40; Камаровічы Петр. УПІРЛІВЫ прым. Ганарысты, упарты. Зазваў брацец гасцей I багатую сястру. А худобка не ўпірліва, Прыгила к брату на піва. СБП, 396; Салтаноў Рэч. УПЛЁТ (ВПЛЁТ) м. Стужка (у касу). Ой выплету вплёты з русых кос, Да й повешу вплёты при клети. ГНП, 84; Гом. Выпляту /Валечка/ уплёты з русых кос. Павешу ўплёты на плот. ПВ, 116; Рамязы Ельск. О Уплёт шаўковы. - Расці, мая бярозка, без верху, Жьіві, мая мамачка, без мяне. Без русай касы маёй, Без шаўковага ўплёту. ПВ, 163; Новая Рудня Ельск. УПЛУТАЦЦА зак. Ублытацца. Адкулъ узяліся осы, уплуталіся дзяку ў косы. ЖАГ, 212; Гом. Стаў /верабейка/ клювацъ /зернятка/ i ўплутаўся /у сілля/. ЧК, II, 221; Доўск Раг. УПЛУТАЦЬ зак. Заблытаць. - Хоцъ вы, бацюшка, i вельмі разумны, а я такі грашыма вас так уплутаю, што вы сваім розумам нічога не зробіце,... СБК, 324; Хойн. УПЛЫНЬ прысл. Уплаў. Ганнусенька ўплынь пашла. БП, 137; Раг. УПЛЮНУЦЦА зак. Развесціся, распладзіцца. У млыне, ведомо, заўсёды чэрці жывуцъ, а ў гэтум их так много ўплюснуласо, што бывало ў глупасъ нихто не смеў и близко падысци кмлыну. СРБП, 54; Лучыцы Петр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

л<ая, сілляі, ібацькоі, івалечкаі, іверабейкаі, ізерняткаі, імышкаі, ісыныі
3 👁
 ◀  / 348  ▶