УКРАСТОВАНЫ (УКРЭСТОВАНЫЙ) прьш. Прыбраны, убраны крыжамі. Зрабіўсе паніч убраный у срэбро, у золото, укрэстованый, што ах! БКЭ, № 18; Камаровічы Петр.
УКРАЦЩЬ зак. Аддаць. - Бадай цябе, бярозачка, Вада замуціла, Як ты мяне, бяздомніцу, Замуж украціла.
БФСЗ, 246; Жытк.
УКУЧУ (УКУЧЫ) прысл. Разам. Убачыла яна /дачка змея/ яго /сына ахотніка/ i кажа: — Як сабярэ нас бацька ўкучу трох, то будзе ў нас голас у голас, волас у волас.
ЧК, I, 255; Меркулавічы Чач. Хадзілі па свету песельнік i казачнік. Сышлісь яны ў места i сталі ўкучы хадзіць.
ЧК, II, 217; Раг. Я табе ўсё згнаю ўкучы, толькі што мне за гэта будзе?
ЧК, I, 251; Меркулавічы Чач.
УЛАДАВАЦЬ (УЛАДУВАТЬ) зак. З'есці. Забраўса туды, гдзе гаспадыня пахавала пачостку да ўсе ŭ ўладуваў.
СРБП, 129; Млынок Маз.
УЛАДЖВАЦЦА незак. Збірацца Пабіраецца, уладжваецца Іваначка ў дорогу.
ВП, I, 392; Галубіца Петр.
УЛАДЖАЦЬ незак. Збіраць. Hi бацюхна, сельятка, родны бацюхна, Уладжай мяне зараней дадому.
ВП, V, 373; Хлупін Жытк.
УЛАЖЫЦЬ зак. Знішчыць. Дзень пражыць - фашиста ўлажыць. Высл., 153; Лельч.
УЛАН м. Велікан, страшыдла. Дык змей той улан жыў у пяшчэры, у зямлі.
ЧК, I, Веляцін Хойн.
УЛЕЖНА безас. У знач. вык. Добра 0 Гультай кажа: хоць няўежна, алеўлежна.
ПП, II, 275; Раг.
УЛЕКЛІВЫ прым. Баязлівы. ...Нежыць выгаварыць, сушлівы, улеклівы...
БФСЗ, 164; Пярэдзелка Лоеўск.
УЛЁТ прысл. На ляту, у час лёту. Ён тады злажыўся, хацеў іх біць у лёт, а тады сам сабе раздумаўся.
ЧК, II, 23; Шэрахаўская Буда Раг.
УЛІЦБ зак. Адлупцаваць. Я жыла не тужила...Із донскімі казакамі Пропіла валы з быкамі. Івановіч пахваліў, Семсот палок ёйуліў.
БФСЗ, 304; Славінск Петр.
УЛОЖЫЦЬ зак. Пакласці. Он /чэловек/ подзяковаў, уложыў за кашулю i паехаў.
БКЭ, 145; Рэч.
УЛЯГАННЕ н. Спачыванне. О Уляганне раненькае. Зайграй, скрипачка, голасна, Заплач, Матронка, жалосна, Па сваёй касе pycaŭ. I па бацькавай раскошы, I na раненькаму
Дадатковыя словы
ахотнікаі, баязлівы....нежыць, зесці, змеяі, ідачка, ісына, ічэловекі
22 👁