ТОПТАНКА j tc. Дарога (гразкая, пратоптаная, уежджаная). Oŭ, ехалі топтанкаю за сваёю колежанкаю.
ВП, VI, 215; Туроў Жытк.
ТОПЧАНЫ прым. Пратаптаны, уежджаны. А з того віна сцежка топчана.
ЗП, 246; Тонеж Лельч.
ТРАВЕРНЫ прым Гатункавы. (Цар): -... пашыць майму сыну на смерцъ з травернага сукна плаще! HT, 457; Рэч.
ТРАКТ АВАЦЬ (ТРАКТОВАЦЬ) незак. Частаваць. /Большая сястра/ разпыталасе, да зачала его /солдата/ поіць, трактоваць.
БКЭ, 129; Ужынец Рэч.
ТРАПІЦА ж. Сцежка. Да не самі мы прыйшлі, Нас коні прывязлі. Сцежкаю да трапіцаю за сваею сястрыцаю.
ВП, VI, 268; Тураў Жытк.
ТРАПЯЧ м. Пранік. Ой, плач, мамка, хоцъ не плач, Пойдзеш на рэчку плаще прач, Падпяражыся трапячом, Вымаеш сарочку ты з планом.
ВП, V, 162; Рудзец Хойн.
ТРАЯЧОК м. Траяк, манета 1,5 кап. Клади хлопичек троечок, коли жаль троечка, не твоя шапочка.
ООМГ, I, 560; Гом. Параўн. трэйко.
ТРОЙЗЕЛЛЕ н. Чароўнае зелле. Тады Маруся бальная ляжала, Тады яна тройзелле бажала. Б, 187; Бярэжцы Жытк. Да твой сыночак па месту ходзіць, Правою ручкай паненку водзіць, У левой ручцы тройзелле носіць.
ЗП, 354; Тонеж Лельч.
ТРОЙКА (ТРОЙЧА) прысл. Тройчы. Ой, хваліўся дробны дожджык - Як я прайду тройка на леці, Так зрадуеща ўся пашэнька, з зямелькі йдучы.
ЗП, 203; Дарашэвічы Петр. А Пятро, вучаник яго, сядев ли тяпла и тройча отракнувся от Исуса Христа.
БС, IV, 4; Вылеў Добр. Параўн. трэйко.
ТРОХГАЛОУНЫ прым. Трохгаловы. Іван у трэцяга каня папытау, Якога адабрау у трохгалоўнага змея: — Ці ўзнясеш ты мяне на гэту гару?
ЧК, I, 81; Станькаў Раг.
ТРОХСЦЕНКАэ /с. Трысцен. Трохсценка вялікая - да лесу цягнецца.
ПП, I, 211; Г ом.
ТРЭЙКО прысл. Тое, што тройка. Вазьмі нож, пагастры аб крымян, плюнь трэйко пад печ, дай выраж тые сухія валасы.
СБК, 196; Лучыцы Петр.
ТРЭСКАЦЦА незак. 0 Трэскацца ад злосці - зайздросціць. Мачыха тая аж трэскаецца ад злосці.
ЧК, II, 543; Беліца Гом
Дадатковыя словы
сястраі, ібольшая, ісолдатаі
22 👁