СТРУГВІНА ж. Бат. Ягада накшталт марошкі. Я мог лакомиться остатками черники, красной и чёрной смородины, брусникой, стругвиной. ОБП, 107; Брагін.
СТРУХНУЦЦА зал:. Страсянуцца. А eтo вот якій барашка: барашка, струхнись! Ен струхнувсь - аж як посыпятца чарвонцы. БС, III, 279; Гом.
СТРЫКЛІВЫ прым. Пякучы. А ў агародзе крапіва стрыклівая, Была свякруха сварлівая. АКБЛ ГДУ; Доўск Раг.
СТРЭЛАНЬКА (СТРЭЛАЧКА) ж. Памянш. да стужка, каснік. Стрэланька гудзе без буйнага ветру. ЗП, 240; Тонеж Лельч. - Плыви плыві, мая стрэлачка Да да маёй Ганначкі. ВП, I, 409; Дзербін Акц. - Такіх стрэлачак няма ў дзевачак, А ў мяне, маладога, усё дарагое. ЗП, 304; Прыбыткі Гом. Параўн. стрэчачка.
СТРЭЦЬ зак. Сустрэць. На ж табе /Івану/ пару простых нажоў, i стрэнеш ты бабку старэнъкую, маленькую i з зялезнай прасціначкай. ЧК, 1, 525; Старая Рудня Гом. Да ци лебедзя стрели, Ци на море белилися, Што к нам спознилися? МИБЯ, III, 407; Дзякавічы Маз.
СТРЭЧА (СТРЕЧА) ж. Сустрэча. От дзеля таго, штоб ни было лихой стречи /чтобы что не приключилось от дурного глаза/. МИБЯ, III, 385; Ельск. ...увідзеў король i такія лошадзі i такую каралеўну із залатымі кудрамі, i не мог цярпець, у вакно глядзя, i пабег на стрэчу... ЧК, II, 414; Маркавічы Гом.
СТРЭЧАЧКА з чс. Toe, што стрэланька. Трахнулі калёсцы паўз вакно. - Паглядзі, мая мамочка, ці не па мяне? - Па цябе, дзіцятачка, па цябе,... Ці не лучшы касе ў лантусе, Щ не лучшы галоўцы ў намётцы, Ці не лучшы косачцы ў стрэчачцы. ВП, III, 512; Раманавічы Гом.
СТРЭЧНІК м. Сустрэчны. /Марац/: Няма мне ні стрэчніка, ні папярэчніка, ні здорніка, ні паборнікаі HT, 439; Ужынец Рэч. Параўн. стрэшнік.
СТРЭЧНІЦА ж Жан. да стрэчнік. /Аніка/: Толькі мне стрэчніца i папярэчніца лютая смерць. HT, 440; Ужынец Рэч. СТРЭШАННЕ н. Падстрэшак. Ты не ві гнязда па-над стрэшанню. Oй, лёлі, па-над стрэшанню. БФСЗ, 65; Неглюбка Ветк
3 👁