СЛАДКАВАЦЬ незак. Частаваць салодкім. Цешча зящ сладкавала, Сытою двор палівала.
ПВ (175), 10; Новая Рудня Ельск.
СЛАСНА прысл. Смачна. - Век у ласкі не пражывеш i сласна не праясі. ПіП, I, 255; Гом.
СЛЕМАЗАРНЫ прым., перан. Убогі, варты жалю, слёз. От, раз засыпав бедны ў кадушку жыто, якое слемазарнае Богу даў.
СРБП, 38; Лучыцы Маз.
СЛІЧНЫ прым. Прыгожы, прывабны. Пасватау /шчагелька/сініцу, вераб'я сястрыцу, Слічная панна, Слгчная панна, пані Ніначка.
ЗП (330), 247; Тонеж Лельч.
СЛОВЕЧНО прысл. Вусна. Сталі аны словечно спрашывацъ.
БКЭ, 82; Камаровічы Маз. слодыч ж., перан. Асалода, задавальненне. Малады ж пан не глядзеў на хаджайства, а толькі думау аб том, каб ужыцъ слодыч.
СБК (112); 235; Лучыцы Маз.
СЛУЖЭЦ м. Служка. -Ды падай, Сяргейка, грабянец. - я ж табе, Галечка, не служэц.
ВП, III, 344; Дудзічы Калінк СЛУХМЯНЕНЬКІ прым. Ласк, да слухмяны. Яна /дзевачка/ беленька, румяненька, Румяненъка, На работачку слухмяненька, Слухмяненька.
ВП, (142), 148; КляпінаКарм.
СЛУХНЯВЫ прым. Слухмяны. А я молодая слухнявая, свойго свекорку послухала.
ГНП, 8; Гом.
СЛЫШКА ж. Чутка. Пришла слышка из Аршава, што милого убито.
БС, I-II, 30; Гом. Нам слышки идутъ, што коли б хто вылячив, то б король приняв яго к сабе у примы! БС, III, 324; Гом.
СЛЫШНА прысл. Чутна, чутно. Конікі пасе /Колечка/, У дудку іграе,...Слышна спявае.
ЗП, (456), 334; Шкураты Браг.
СЛЫШНЫ прым. Чутны. - Устань, бацюхна, годзе спаць, ...Да садзі сватачкі, пышныя, Штоб пелі песенькі слышныя.
ВП, I (557), 250; Дарашэвічы Маз.
СЛЯПЕНЬКІ прым. Ласк, да сляпы. Дарожка вузенька, Кабылка сляпенька.
БФСЗ, 324; Маз.
СЛЯПЕЦ м. Удзельнік гульні з завязанымі вачыма Першы, кого зловяць, замяняе сляпога i сам пачынае лавіць, а былы сляпец становіцца ў лік тых, хто хаваецца.
ДФ, 497; Гом. Стакан, карэц, Табе, сляпец.
ДФ (833), 415; Веляцін Хойн. Параўн. сляпы
Дадатковыя словы
верабя, спаць,...да, ідзевачкаі, іколечкаі, ішчагелькаісініцу
20 👁