САЙСКАВАЦЬ зак. Даведацца, дазнацца. Есць такій чаловек, што пришов сойскаваць, зачим ты по чужих землях крадзеш дзевок.
БС, III, 159; Навасёлкі Раг.
САЙЦІСЬ зак. Сысціся, пасходзіцца Сабака ўзяў у суседа вала з хлява i загнаў на ўказанае места, дзе было сказана сайцісь ім.
КСЗ, 44; Светл.
САКАЛЕЦ м. Ласк, да сокал. Да пашлю /сіраціна/ пасланца, хоць i сакалца, на той свет па мамачку.
ВП, III, 277; Асарэвічы Браг.
САКАЛЕЦЬ зак. Акалець, здохнуць. От з няделю каняка нічога не ела, а потым i сакалела.
ЖАГ, 124; Лучыцы Маз.
САКАЛШАЧКА м. Ласк да сокал. - Да пасылай, дзевачка ж, да сакаліначку Па сваю радзіначку.
ВП, III, 180; Барталамееўка Ветк.
САКЛЮВАЦЬ зак. Закляваць. Савы не відалі, саву саклювалі, Саву задзюўболі. ЖнП, (325), 506; Раг САКЛЮЧЫЦЦА (СОКЛЮЧИЦЦА) зак. Здарыцца, стацца У сопронаго купца соключилася беда.
БС, I-II, 155; Журавічы Раг.
САКОЛ м. 1. Сокал. Ён /сын Кагичэя Бяссмеротнага/ бярэ харла i сакала, садзіцца на харла, сакол асвягичае, а харол чуе.
ЧК, 1(6), 67; Рудня Нісімкаўская Чач. 2. Ласкавы зварот (да юнака). Ідзіце, ідзіце, дружачкі, усе на двор, Няхай прыйдзе Колечка - мой сакол.
ПВ, 136; Зімовішчы Маз. О Сакол ясны (ясен): Пашлю сакала, пашлю яснага На той свет па бацюхну.
АКБМ ГДУ; Халоднікі Калінк. Як задумаў Іван да жаніціся, саколе. Саколе ясен, малодчык красен Іване.
ВП, IV, 227; Дзятлавічы Гом. Параўн. саколь.
САКОЛАЧКА (САКОЛЕЧКА, САКОЛІЧАК) ж. Ласк, да сакол. /Саколічак/: - Ці тут мая саколачка, ці яе няма, ці яе няма?
ВП, IV (123), 694; Казацкія Балсуны Ветк. Колечку, саколечку, выкрунься на коніку Да пабі тыя вербы.
БФСЗ, 150; Вербавічы Нар. Ляцеў жа саколічак, Сеў-упаў ды на столічак. Ды перад дзевачкамі.
ВП, IV, 278; Іскра Жлоб. Ляцеў, ляцеў саколічак цераз зелян сад, ВП, IV (123), 69; Казацкія Балсуны Ветк.
САКОЛЬ м. Тое, што сакол. Казала саколю: - Вазьмі мяне з сабою На Ўкраіну далёка.
БФСЗ, 226; Новыя Дзятлавічы Гом
Дадатковыя словы
бяссмеротнагаі, ісаколічакі, ісын, ісірацінаі
17 👁