РАНЯТЫ дзеепрым. Паранены. Хадзіў я ў лес i найшоў ранятага арла, ускарміў я яго, адвёў дамоў.
ЧК, I, 250; Меркулавічы Раг.
РАПЯХІ мн. Дзядоўнік. Сядзіць у даўгах як у рапяхах. Высл., 393; Рэч.
РАСІЧАЧКА ж. Ласк. да раса. Расіца. А што каля яе голубок яе расічачку п уе.
АКБЛ ГДУ; Дзяржынск Чач.
РАСКАПУСЦІЎШЬІСЬ дзеепрым. да раскапусціцца. Стаіць яблынька да раскапусціўшысь, Да ляжацъ ябльічкі да раскаціўшыся.
ВП, III, 453; Барталамееўка Ветк.
РАСКАЦЩЬ1 зак., перан. Зрабіць пустым, зрасходаваць. Ой, ты, кухра, да навесенькі, Быў жа ты паўнесенькі, Hi год, ні два рабіла - За адзін вечар раскаціла, Усіх сватоў абдзяліла.
ВП, IV, 476; Людзяневічы Жытк.
РАСКАЦЩЬ2 зак. Разбурыць, зруйнаваць, знішчыць, загубіць. Дзевяцігаловы змей прыслаў цару, штоб нямедленна прыслаў дачку /змею/, а то царства ўсё раскачу.
КСЗ, 122; Чач.
РАСК1ПЩЦА зак. Разгарачыцца, разгневацца, раззлавацца. Конь раскіпіўся i пусціўся на змея.
ЧК, 180; Станькаў Раг.
РАСКОПНУЦЬ зак. Раскапаць. Ён узяў, раскопнуў кучу мураў, ўзяўмурагиачку i гавора...
ЧК, II, 545; Перарост Гом.
РАСКОХАЦЦА зак., перан. Раскрычацца. Ну раскохалася, ну развохалася, свайму другу разжалшася.
БС, I-II, 201; Раг.
РАСКОШАЧКА ж. Ласк, да раскоша. Мінаюцца раскошачкі, даўно бачу, Не раз, не два на раскоьиах заплачу.
ВП, IV, 396; Дзятлавічы Гом.
РАСКРАСАУКА ж. Красуня, прыгажуня. Не плачь, девка, раскрасавка, не плачь ты, дурная.
БС, I-II. 138; Перарост Гом.; Размаруся, раскрасаўка, як мне цябе не любіць.
АКБЛ ГДУ; Цясны Лоеўск.
РАСКРАСІВЫ прым. Вельмі прыгожы. Раскажу цябе ўсю праўду, Нічого не стану брахаць; Ён красівы, раскрасівы, У ём особых нет прымет.
АКБМ ГДУ; Муціжар Калінк.
РАСКРЭСЫ мн. Перакрыжаванне, ростань. Дойдзеги да раскрэсаў недалёка ад города, дык старык будзе весці касматага лашонка.
ЧК, I, 302; Рудня Нісімкаўская Чач
Дадатковыя словы
ізмеюі
21 👁