РАЗГУЛЬТАЩЦА зак. Разленавацца, стаць гультаём. А я ў мамкі была за работніцу, А як замуж пайшла — разгультаілася.
ЖП, 208; Тонеж Лельч.
РАЗДЗЕЛАВАЦЬ незак. Раздзельваць. Дак мужыкі завялісь там поле раздзелавацъ.
ЛІП, 164; Балсуны Раг.
РАЗДУШАНЬКА ж. Ласк, да душа. Душачка. Выйди, выйди раздушанъка, на ново крылечко.
БС, I-II, 137; Балотня Раг. Ой, не так плачу за табой, Як за тваёй красатой. Ой, раздушанъка, мілы мой.
АКБЛ ГДУ; Яміцкі Чач.
РАЗЖЫЦЬ зак. Нажыць. Пажыў - ўсяго разжыў.
ПП, I, 457; Петрыкаў.
РАЗЗЁВА аг. Разява. Разява (разявка, раззёва) ты! Выел., 265; Добруш.
РАЗІЦЬ незак. Паражаць. Біць. /Цар/: Разі, разі яго нямедленна.
НТ, 402; Беліца Гом. Рубіў Тур звяроў, седзячы на кані, i назвау гэтае месца Буй-раз" (разіў буеў). ЛіП, 281; Запясочча Тур.
РАЗКОМ прысл. Разам, адначасова. Ходзем дзевачкі Усе дадомуразком.
АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.
РАЗЛАГАЦЦА незак. Зношвацца. Зялёны кабат разлагаецца, Маці дачкою набіваецца: Да й, зяцю, зяцю, вазьмі маю дочку, Дам табе полотна хоцъ на сарочку.
ВП, I, 128; ТураўЖытк.
РАЗЛЕГАЦЦА незак. Рассцілацца. Даліна шырокая, каліна высокая, Эй, о, ха, ха, Да туман разлегаецца.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
РАЗЛІВАЦЦА незак., перан. Залівадца слязамі. I слухацъ не хоча ўпартая баба: галосіць аж разліваецца. ЛіП, 60; Лучыцы Маз.
РАЗЛЩЬ зак. 0 Разліць слёзы (слёзкі, слёзухны) - праліць. Ой, датулъ добра, датулъ хораша, Пакулъ жанхх мой не ідзе. Прыйдзе - слёзкі разалъе, Маю касу распляце, За сябе замуж вазьме.
ПВ, 70; Скрыгалаў Маз. А не даў Іванка болі пагуляцъ, Болі пагуляцъ ды косы паплятацъ: Расплёў косухны ды на белых плечыках, Разліў слёзухны па румяным лічку.
ВП, IV, 254; Слабада Карм.
РАЗЛІЎ-СЛЁЗЫ мн. Плакса. Ой, п 'ю да й уліваю, Табе долі не ўгадаю: Алъбо будзе, п 'ятщ, Вялікая надбашщ. Алъбо будзе расчос-косы, Алъбо будзе разліў слёзы.
ВП, V, 37; Новая Рудня Ельск
Дадатковыя словы
іцарі
22 👁