РАЗАГНАЦЬ зак. Разбурыць, парушыць (цэласнасць чагон.). Свату, свату, разбою, Разбіў ты мяне з дачкою. Усю маю сям 'іцу разагнаў, Гадаваную маю дачку сабе узяў.
ВП, V, 394; Дзербічы Б.-Каш.
РАЗАЗНАЦЦА зак. Перазнаёміцца, раззнаёміцца. Прыехаў пан у дом, i разазнаўся сабака ca ўсімі яго прыслугамі.
ЧК, II, 212; Васільеўка Гом.
РАЗАЛЛІЦЬ зак. Разліць. Расчашыце, расчашыце /дружачкі/ мае косанькі, Разалліце мае слёзанькі.
ПВ, 116; Коўцічы II, Светл.
РАЗАПЯЦЬ зак. Распяць, нацягнуць. Сабралісе дзеці, ценято настроілі, разапялі трэд озеродом.
БКЭ, 81; Камаровічы Маз.
РАЗАТКАЦЦА зак. Упрыгожыцца тканнем. Залато кружжа разаткалася, Oŭ, лелі, разаткалася.
БФСЗ, 66; Неглюбка Ветк.
РАЗБІВАЦЬ незак. 0 Разбіваць старцоў - прыкідвацца, выдаваць сябе за бедных. Нашы сваты хваліліся, што багатыя, Аж яны скупаватыя. Пры шляху стаялі Старцоў разбівалі.
ПВ, 180; Пярэдзелка Лоеўск.
РАЗБІЦЬ зак. Разлучыць. Свату, свату, разбою, Разбіў ты мяне з дачкою.
ВП, V, 394; Дзербічы Б.-Каш.
РАЗБІЯКА аг.Забіяка, задзіра. Холостый порань - бурлак, горкій разбіяка. Рам., БС, I-II, 149; Перарост Гом.
РАЗБОЙ м. 1. Разлучнік. Свату, свату, разбою, Разбіў ты мяне з дачкою.
ВП, V, 394; Дзербічы Б.-Каш. 2. Разлад, нязгода. Не плач, нябога, што ёдзеш за ёга. Няхай плача ён, Што бярэ ліха ў двор. У хату раздор, на качэргі разбой.
ВП, V, 91; Гом.
РАЗВАЖКІ прым. Разважны, разважлівы. Як у мене молодою дай разважка голова; Что разважка голова, -разважати буду.
ГНП, 235; Гом.
РАЗВАЛЩЦА зак. Быць рассечаным, рассекціся. !Марац/: - Я хачу біцца, рубіцца на остры меч разваліцца.
HT, 461; Рэч.
РАЗВАЛОЧАНЫ дзеепрым. Распусны. А ў Колевай гармоні Планкі пазалочаны, Не любіце, дзеўкі, Колю: Коля развалочаны.
АКБМ ГДУ; Хальч. Ветк.
РАЗВЕЯЦЬ зак., перан. 1. Разарваць, разлучыць, разняць. Молодых звязалі Шауковай хусцінкай, Крэпкім вузлом
Дадатковыя словы
мараці, рассекціся.!марац, ідружачкіі
19 👁