васілёчкі, урадзілі, Усю гару камяную ўкрылі I маленьку сцежачку пусцілі.
ВП, IV, 345; Азарычы Калінк. 0 Пусціць у навуку - адправіць вучыцца. «Не, пусці мяне, ~ гавора Мікіта, — на тры гады ў навуку.» ЧК, I, 235; Маркавічы Гом. 0 Пусціць у ствол - даць магчымасць даспець* Ой, рана, рана /пшаніца/ голасам крычала: Хоць вы мяне сажніце, хоць у ствол пусціце, Ой, рана., рана, Хоць у ствол пусціце, Не магу я стаяці, коласа дзяржаці. ЖнП, 514; Гом.
ПУХОВАНЫ прым. Пытляваны. У мяне ёсць амбарык ...хлеба печанага, пухованага.
ЧК, I, 73; Рудня Нісімкаўская Чач.
ПЦІШНЯ э гс. Птушнік. Варожка князю так сказала, шчо ён быў сабакам, а цяперака стаў пташкай, i вы яго йнача не пападзеце, Як трэба вас устроіць такую пцішню, i скуплюйце пціц, якія б ні былі.
ЧК, II, 215; Васільеўка Гом.
ПШОНКА ж. Памянш. Пшаніца. Зайшла Коляда к Івану: Чым будзеш дарыці Каляду, Ці пшонкаю, ці жонкаю?
ЗП, 146; Гом.
ПЯКЛІВЫ прым. Пякучы. Ой, у полі крапіўка пяклівая, Была ў мяне свякроўка журлівая. Б, I, 206; Косетаў Калінк.
ПЯКОТА ж. Гарачыня, спякота. Душа занывае, Што трэба ісці на работу, Не так жа на работу, Як на жарку пякоту. ЖнП, 66: Гом.
ПЯЛЕГАВАЦЦА незак. Песціцца, жыць бестурботна. Качаецца (купаецца, плавае, жыве, пялегуецца) бы (як) сыр у масле (смятане). Выел., 334; Маз.
ПЯЛЮШКА ж. Ласк. Пялёнка. А бабуся мая гордая, Cnaei маё дзіцяткаў белыя пялёшкі.
БФСЗ, 336; Загор'е Светл. пяньковпс м. Выраб з пянькі. А здымайце пяньковікі, Мы павесім шаўковікі.
ВП, VI, 273; Затон Жлоб.
ПЯРЭДАДНЕМ прысл. Напярэдадні. Пярэдаднем ідзе пан.
БКЭ, 56; Камаровічы Петр.
ПЯРЭНДЗІНА з чс. Парэнча, поручань. Узяў узлез Iвінаваец/ на пярэндзіну да й скокнуў у ваду.
СБК, 343; Нісімкавічы Чач.
ПЯСТРЫЦЬ незак. Стракаціць. Воўк з 'еў i кажа: - А пястрыць калі будзеш?
КЖЧК, 124; Старыя Юркавічы Гом.
ПЯШЧАНКА ж. Пясочная дарога. Ехалі пацярухаю за сваёю чапурухаю, Паехалі пяшчанкай за сваёй мяшчанкай.
ВП, VI, 212; Піркі Браг
Дадатковыя словы
iвінаваеці, амбарык...хлеба, загоре, іпшаніцаі
26 👁