ПЛЕТНЯ ж. Каса (дзявочая). От стань коле хвоі, дай обнімі ё, а я цебе плетню завяжу. БКЭ, 134; Ужынец Рэч.
ПЛЕШЧАЦЬ незак. Тое, што плашыць. Я ж маладзенькая Плешчу, скочу, Толькі свае грушкі хочу. ДФ, 451; Лельч.
ПЛЁС выкл. Плясь. Яна глядзь, плёс ў ладкі! КСЗ, 123; Чач.
ПЛІКНУЦЬ зак. Сцебануць. Да па мне /маладой/ плётка плікнула, Ой, плікнула, плікнула. ВП, 306; Старое Сяло Раг.
ПЛІШЧАЦЬ незак. Несці. Паляцеў чорт і па немалом часе чуць плішчыць мех грошай. СБК, 197; Лучыцы Петр.
ПЛОДЗЬ ж. Стварэнне, дзіця. А ты, Ева, будеш приносить плоди от мужа, воли яго и чижало табе будя! БС, IV, 3; Вылеў Гом.
ПЛОСКАНІ (ПЛОСКУНІ) толькі мн. Тое, што пласконне. А тые девки поўтякли, да ў лазьню, а одна девка ў плоскани сховалася. БС, IV, 129; Перарост Добр. Бралі мы плоскуні, слалі дружак у ростані. Бралі дзевачкі лён, гналі сваточак вон. ВП, IV, 199; Дзятлавічы Гом. Первыя каноплі зваліся плоскуні. АКБЛ ГДУ; Кашара Раг. Параўн. поскані.
ПЛОЦЦЕ (ПЛОЦЕ) н. Агароджа, плот. Ой, паедзем, свахны, дадому, Паелі коні салому, Ды не так салому, як мякіну, Каля плоцця крапіву. ВП, 186; Рамязы Ельск. Увільвала тая /сьвіння/ коло плоця. БКЭ, 77; Камаровічы Петр.
ПЛУТАЦЬ незак.◊ Плутаці новасці – пляткарыць, разносіць плёткі. Ой пайду я да кумы новасці плутаці. АКБЛ ГДУ; Муціжар Калінк.
ПЛУСТАЦЬ незак. Бадзяцца (без мэты, марна). Браты гавораць: "Годзи табе плустаць по свету!" БС, III, 186; Гарадзец Раг.
ПЛУТАЦЦА незак. Блытацца. Чэраз аснову не пераступаюць, каб не плуталась. АКБЛ ГДУ; Кашара Раг.
ПЛЫГАНУЦЬ (ПЛЫГНУЦЬ) зак. Скокнуць. Адзяваліся дзеўкі ў куфайку, ногі ў рукава, на стары Новы год, калі шчадруюць такая дзеўка, як жабка, плыгане! АКБЛ ГДУ; Кашара Раг. Пастух стрэліў пугай, а карова як плыгне. Вутенятко плыгне, сеточки порве, со мною у плын пойдзе. ГНП, 74; Гом.
ПЛЫН м. Плаў. Вутенятко плыгне, сеточки порве, со мною у плын пойдзе. ГНП, 74; Гом.
79 👁