ПІУН(Ь) м. Певень. Да толькі он то сказаў i хацеў шчэ таго піва піць, аж тут піунь: какарэку.
БКЭ, 121; Юравічы Калінк. Так піўн ідзе i спявае.
БКЭ, 63; Камаровічы Петр.
ПІЦЕННЕ « Пітво. Сычас стол адкрыўся такі, Што чаго ўгодна - i піцення, i ядзення.
ЧК, II, 31; Шэрахаўская Буда Раг. Там табе сталы засціланыя, кубкі наліваныя, Піценне, ядзенне, гуляние, красаванне.
БФСЗ, 163; Барталамееўка Ветк. Параўн. піцянне.
ПІЦЯННЕ н. Toe, што піценне. Дала яму пицянъня, ядянъня, разнаго кугианъня.
БС, III, 75; Перарост Добр.
ПІШЧ м. Ежа, страва. Цар выстроив яму святличку и приставив к яму дзевицу, каб яму служила, пищь готовила, подносила кугианъня.
БС, III, 185; Гарадзец Раг. I так вячэраў велікалепна /сабака/... кусок мяса i хлеба, як i па чалавечацку нада, пішч прынімаў.
ЧК, II, 210; Васільеўка Гом.
ПІЯЦІ незак. Піць. Ой, куме, куме, Добра гарэлка, Вудам піяціДа панядзелка.
РП, 454; Сабалі Браг.
ПЛАДНО прысл. Пладавіта. У полі ядро, У доме сцябло, У доме сщоло, У катары пладно.
ЗП, 170; Жлобін.
ПЛАСКОННЕ н. Каноплі. Бралі мы пласконне, слалі дружак у ростам, Бралі дзевачкі лен, гналі сватачак вон.
ВТП, 321; Гом. Параўн. плоскані, плоскуні.
ПЛАСКОННЫ прым. Канапляны. Хоцъ яны /сарочкі/ пласконны, штоб былі дадонны. Вп, 218; Дуброўка Добр. От шые яна /дачка/ пласконнаю свайму свёкарку паскудному.
АКБЛ ГДУ; Тонеж Лельч.
ПЛАХТА ж. Плаха Як етаму чалавеку ня затбаць и к зялёнай плахти гадынину голову прикладать.
БС, V, 120; Макаўе Гом.
ПЛАШЫЦЬ незак. Пляскаць. Ідуць у хату, скачуць, у лапкі плашуць.
БКЭ, 86; Камаровічы Петр. Параўн. плешчаць.
ПЛЕЙТУХ м. Абразл. Яўрэй. Плейтух ты! Выел., 263; Жлоб.
ПЛЕМЯ н. Патомства, пакаленне, род. Якое семя, такое i племя.
ПП, II, 127; Б-Каш.
ПЛЕТАЧКА ж. Ласк. Каса заплеценая. Косачкі мае, плётачкі мае, Дзе жа мне вас падзеці?
ВП, II, 449; Вуглы Нар. Параўн. плетня
Дадатковыя словы
сщбло, ідачкаі, ісабакаі, ісарочкіі
21 👁