ПАЎЯЗДЖАЦЬ зак. Ад'ехаць. A вазуночкі паўязджалі, паўязджалі, A касарыкі пакасілі на сенажаці. Вп, 376; Маканавічы Рэч.
ПАХАДЖАНЫ дзеепрым. Зношаны. Яго боты чортавай работы, i то не яго - Пахаджаны, папрашаны на людзях.
ВП, IV, 397; Кляпіна Карм.
ПА'ХВАЦІЦЦА зак. Папаляваць. /Егар да цара/: "...я наслышан, у вас ёсцека большы ахвотнік, называецца Няшчасны Егар, я б хацеў з ім па'хвоціцца.
ЧК, II, 134; Шэрахаўская Буда Чач.
ПАХІЛЯСТЫ прым. Пахілы, пахілены. Ой, у полі два дубочкі, Да ŭ абодва нахілясты. ЖнП, 333; Курын Акц.
ПАХІСТАЦЦА зак., перан. Паблукаць, пахадзіць. Сам туды-сюды пахістаўся, дзе кусочак сальца, дзе сарваў каўбаску, дзе блінцы або аладкі, от i налізаўся.
ЖАГ, 124; Лучыцы Петр.
ПАХЛІСТВАЦЬ незак. Хвастаць, сцябаць. Жана мужа да ŭ на суд павяла. Вяде, вяде, вяде, да ŭ послистуя, По нотыліцы нохлістувая.
БС, I, 246; Перарост Добр.
ПАХОД м. Хада, паходка. Ці я ж то яго прасіла? Сам ён да мяне даехаў, на мяне, дзевіцу, гледзячы, На мае походы скорыя.
ВП, IV, 326; Гом.
ПАХОДШК м. Удзельнік паходу. Доўга стаялі паходнікі, але не хапіла ў іх жыўнасці i харчоў.
ЛП, 281; Запясочча Жытк.
ПАХЯЛЕЦЬ зак. Нахіліцца. Да белая бярозачка, Да чаго ж ты пахялела... У! БФСЗ, 108.
ПАЦАЛУШАЧКА ж. Ласк. Дарагая, каханая, любімая. Oŭ, ты, ой це, у белай кофце, Мая пацалушачка.
АКБЛ ГДУ; Цясны Лоеўск.
ПАЦЁГЦІСЯ зак. Паплесціся, пацягнуцца За што мяне мая баба будзе рэзаць, Калі мы так добра жывем, маўляў, справядлівы чалавек i пацёгся да гасподы.
СБК, 196; Лучыцы Петр.
ПАЦЕР м. Малітва. Не скіне хлопчык шапкі пэрэд нікім, а Богу моліцца, так платочкам голову завяжэ, як пацер гаворыцъ.
БКЭ, 42; Камаровічы Петр.
ПАЦЯРУХА ж. Дарога, прыцярушаная снегам. Ехалі пацярухаю за сваёю чапурухаю, Паехалі пяшчанкай За сваёй мяшчанкай.
ВП, VI, 212; Піркі Браг. Ой, ехалі мы дарогаю
Дадатковыя словы
адехаць, пахваціцца, пахвоціцца, цараі, іегар
19 👁