АДЗЁР м. Насціл (на дрэве пад вуллі). Паўзлазили ены на адзёр и легли спаць, а Иванчык их к адру, прыставіў астрогу й сказаў, каб ены лезлі наверх. СРПБ, 58; Лучыцы Маз.
АД'ЕЗДЗІНЫ мн. Ад'езд. На ад'ездінах прыданне прыносіць дроў у печ, штоб маладая гладка була. В, 399; Дарашэвічы Петр.
АДЖАНУЦЬ зак. Адагнаць. Чорта хвастом аджэніш, а ад ліхога чалавека не адкрысцішся, не адмолішся. ПП, II, 262; Рэч.
АДЖАЦЦА зак. Скончыць жаць. Вот яны /нявесткі/ жнуць і жнуць, аджаліся далёка. КСЗ, 41; Светл.
АДЗАДУ прысл. Ззаду. Толькі ён /Іван/ пайшоў з таго места, выйшаў на бераг з большою журбою, аж ступае адзаду. ЧК, I (69), 535; Старая Рудня Жлоб.
АДЗЕЖНЫ прым. Пышна адзеты. Оха, оха-оха! Чым я, дзевачка, плаха? Ці адзежна, ці балезна, Ці балована была? АКБМ ГДУ; Цясны Лоеўск.
АДЗЕЦЦА зак. Аперыцца, убрацца ў пер'е. Гэтыя ж дзве /вутачкі/ адзелісь, крылушкамі страпянулісь, паднялісь і паляцелі. ЧК, II (1), 24; Шэрахаўская Буда Раг. Тыя ж дзве /дзявіцы/ адзелісь і паляцелі. ЧК,1 (25), 252; Меркулавічы Раг.
АДЗІН ліч. ◊ Аднаго пекла чэрці гл. чорт. Адзін-адзіношанькі – зусім адзін, адзіны. Жыў сабе зайчык у вёсцы – адзін-адзіношанькі. КСЗ, 30; Лоеўск. Адным пальцам гл. палец.
АДЗІНІЦА ж. Адзіная, адна. Была ў мамачкі адна дочачка Да адзінічанька. Здесь яна пайшла ў крыніцу Па вадзіцу. Няма вадзіцы, няма вадзіцы, Ні донькі адзініцы. ВП, VI, 35; Чырвонае Поле, Браг.
АДЗІНКА ж. ◊ У адзінцы – у адзіночку. У адзінцы не п'юць вінца, а хоць і п'юць, то не дзякуючы йдуць. ПП, I, 395; Калінк.
АДКАВАЦЬ зак. ◊ Адкаваць дзверы – мець доступ, засватаць. Мы ж дзверы адкавалі, Мы дзевачку запівалі. БФСЗ, 129; Парэчча. Акц.
АДКАЗАЦЬ зак. 1. Расказаць. ...як ён гэту шубу надзене, дак і прападзе... А хто гэта чуе да адкажа, дак каменем стане. ЧК, 1, 362; Купрэеўка Гом.
82 👁