МАЛЮШАЧКА ж. Ласк, малютка. Жана твоя, жана Магианька сына родила; спородивши малюшачку, сама померла.
БС, I-II, 3; Беліца.
МАЛЯВАНЫ прым. Прыгожы. Харагиа свята Прачыстая, раю-рай! Яе свечкі маляваныя, раю-рай! БФСЗ, 336; Загор'е Светл.; Мы з Іванкам спарованы, Як арляты маляваны.
ЖП, 90; Тураў Жытк.
МАМАЧЧЫН прым. Матчын. Садзіцесь, дзевачкі, на вазы, Пакідай мамаччыны каровы. 159; Вербавічы Нар.; Ой, уставай, мая мамачка, раненъка,.. Ой, палівай маю рутаньку часценъка, Часценъка. Ой, ранняю ды вячэрняю зарою, Зарою. Ой, мамаччынай ды гарачаю слязою! ПВ, 193; Коўцічы-ІІ, Светл.
МАМУЛЕНЬКА ж. Паыянш-ласк. да мамулька. Гэта ж маёй мамуленькі Утыканейка,... Б, II, 342; Бярэжцы Жытк.
МАНДРАВАЦЬ незак. Вандраваць (пешшу). Ой, хочешь, живи, хочешь прогоруешь, Або, серденько, вслед помандруешь. Мандрую я поле, мандрую я и другое, А на третье поле, там пшеница увсходитъ.
ГНП, 154; Гом.
МАНЕЖАНКА ж. Дзяўчына, якая любіць манежыцца. Выхадзі, свякроўка, ой, горбатая, Прынімай нявесту, ой, богатую. Прьівязлі нам нежанку, прывязлі манежанку, У нас парогі высокія, у ей ногі кароткія.
ВП, VI, 120; Барыскавічы Маз.
МАНІСТАЧКІ мн. Памянш.-ласк. да маніста. О Маністачкі дарагія. Залатыя калечкі, Ой, на ручачкі, Дарагія маністачкі, Ой да на шыячку, Расцяжны паясочак, Ой на станочак.
ВП, 1, 137; Гом.
МАРАВЫ прым. да мор. Калі на Тураўшчыне ў той час разышлася маравая пошасць, дык гэтая княгіня загадала закапаць у зямлю нямога чалавека,...
ЛП, 281; Запясочча Жытк.
МАРКОТНЕНЬКА прысл. Ласк, да маркотна. А лятаў салавейка па лясу, А маркотненька салавеечку одному.
ВП, IV, 571; Чэрнін Светл.
МАРНЫ прым. Цяжкі. Ой, жыва, жыва - пара Страдная, А жаночая доля марная. ЖнП, 213; Завод Жлоб.; - Устань, устань, мамачка, ідзі ка мне, Ці не будзе лепей мне. - Не пайду, дзіцятка, не пайду, Бо мяне марны сон змарыў.
ПВ, 122; Рудня Каменева Лоеўск
Дадатковыя словы
загоре
26 👁