багата, як восень.
ВП, VI, 132; Махнавічы Маз.; Да высоку, высоку, як вярба, Да здарову, здарову, як зіма. Да вясёлу, вясёлу, Як вясна, Да рабочу, рабочу, як лета, Да багату, багату, як восень.
ВП, VI, 104; Карм. 2. Год. Як служыў я ў пана Ды чатыры лета.
ЖП, 604 Азершчына Рэч.
ЛЕТАК м. Лётчык. Я буду вучыцца, Летаком лятаці, Буду табе, Галя, Лісточкі пісаці.
АКБМ ГДУ; Акц.
ЛЕТАНУЦЬ незак. Паляцець. Як цёмная хмара, летанулі, вертанулі вераб'і хто куды. Кожа гэта шлоп! КСЗ, 64; Ветк.
ЛЕТАЧКА и. Ласк. Год. О Летачкі дзявочыя: Да вінныя ветачкі зрастуцца, А дзявочыя летачкі не вярнуцца.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
ЛЕТУЧЫ дзеепрым. Лятаючы. Дай вздумау сабе король, што хто зробіць летучы карабелъ, за таго сваю дачку аддась.
БКЭ, 110; Юравічы Калінк.
ЛЕЦЕНЬ м. Летняе памяшканне. Отчинице лецень, Нехай вее вецер.
МИБЯ, III, 425; Дзякавічы Жытк.
ЛЁЛЯ ж. Сарочка. Вазьму дзеўку ў адной лёлі, Лі ж бы жыці на любові.
АКБЛ ГДУ; Пярэдзелка Лоеўск.
ЛІ прыназ. Для. Стаў ьиукаць ён /брат/ сабе хаопчыка лі помог.
ЧК, II, 540; Беліца Гом.
ЛІНІНКА а ю. Лінь. Няма смачней рыбы, як лінінка, i мяса смачней, як свінінка.
ПП. I, 248; Рэч.
ЛІПІНКА: ж. Памянш.-ласк. да ліпіна. Я й замужам нажылася: Стала тонка. Як былінка, Стала бела, як ліпінка.
СБП, 309; Лучын Раг.; Пасажу я сынку чырвону калінку, Молодой нявехне - сухую ліпінку. Б. I. 537; Бярэжцы Жытк.
ЛІСАВЫ прым. Ліслівы.
ГНП, II, Гом.
ЛІСТА ж. Ліст. Як урэжа лусту з кляновую лісту, Да шчэ й пытаецца: "Ці з 'ясі ўсю? " СБП, 461; Тонеж Лельч.
ЛІСУХНА ж. Памянш.-ласк да ліса. Да наша лісухна п 'яна была, Да на городах спацъ лягла. Прыбег зяцюхна, лёг ля яе, Прачнулася лісухна - мокра ў яе - Ды ц\ не быў жа ты, касы, калямяне?
ВП, VI, 182; Слабодка Акц.
ЛІСЯВЫ прым. Ласкавы. Ласкавае /пакорнае, лісявае, ліслівае/ цялятка дзве маткі ссе.
ПП, II, 328; Маз.
ЛІТРА ж. Літр. О За адну рыжу валасіну даюцъ літру карасіну.
ПП, II, 210; Рэч
Дадатковыя словы
верабі, лісліваеі, ібраті, іпакорнае
20 👁