Футра кунанятачкі. Кунанятачкі - мне накладачкі, Сама куначка, то мне шубачка. Вп, II, 285; Новыя Дзятлавічы Гом.
КУНАНЯТКА н. Toe, што кунанятачка ў 1 знач. Хто тую траўку паталочыў? Паталочыла чорная куна, Чорная куна з кунаняткамі.
ВП, 285; Новыя Дзятлавічы Гом.
КУНЯ ж. 1. Toe, што куна. Коней сядлайце /хлопцы-братцы/ да ŭ выязджайце У чыстае поле на прагулянне, Куню сачыці, дзеўку сватаці.
ЗП. 330; Гом.; 2. Выкуп за нявесту. Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосгтали.
МИБЯ, III, 433; Дзякавічы Жытк.; Крыйса, зяцю, крыйса! И кунями и бобрами И чорными соболями.
МИБЯ, III, 433; Дзякавічы Жытк.
КУПА ж. 1. Гурт звяроў. Глянуу /пастух/ у левы бок - купа ваўкоў ляжыцъ.
ЧК, II, 211; Васільеўка Гом. 2. Вялікая колькасць чаго-н. Хлеба паліца, Гарэлкі купа, Начуем тута.
ПВ, 189; Зімовішчы Маз.; 3. Нешта адзінае, нераз'яднанае. Даляпецеся, свечы, Да любіцеся дзеці. Штоб людзі дзіваваліся, Маладыя цалаваліся. I ў нас, Іў вас свяча, Да злепім да купы. У вас Іванка, у нас Маруська, Да звядзём да купы.
ВП, IV, 132; Глушкавічы Лельч.
КУПАЙЛА н. Купалле. Ой, на Івана, на Купайла Ведзьма зелле копала.
АКБМ ГДУ; Лельч.
КУПАЛА1 н. Вогнішча. Хадзілі ў лес, зрабілі галле i кідалі ў Купала.
АКБМ ГДУ; Кашара Раг.
КУПАЛА2 м. Фальклорны вобраз, бацька. Купала-бацъка, Іван-сын. Трэба, каб першым ішоў сын, але сын уступіў места бацъку, тому ў першы дзень - Купала, на другі - Іван. Бацьку звалі Куполам па-набожнаму.
АКБМ ГДУ; Кашара Раг. - Дзе, Купала, начавала? - Начавала ў Івана. - Што, Купала, вячэрала? - Вячэрала галушачкі,...
КПП, 126; Чырвоны Бераг.
КУПЦАВАЦЬ (КУПЦОВАЦЬ, КУПЧАВАЦЬ) незак. Гандляваць. Да поехав Никипорко купцоваць, Да путавса бацюхно, што куповаць МИБЯ, III, 413; 3 панамі буду панавацъ, А з купцамі буду купчавацъ.
ЗП, 222; Прыбыткі Гом
Дадатковыя словы
братцыі, неразяднанае, іпастухі, іхлопцы
22 👁