А
А злуч. Але. Кум: Я хоць і пап'ян, але ж усё-такі бачу што гэта чэрап, а не срэбны, а калі срэбны, то ён не разаб'ецца. РП (25); Ельск.
Ды. Ай, да бокам, хмарачка, бокам, Бокам, хмарачка, бокам, А на панскія сенажаці, На панскія сенажаці. ЖП (122), 238; Светл. Ды ляцела сава а ўдоўж сяла. ВП (296), Зяцькавічы Карм.
І. Прыедзе Іванька і здрадзе, Ён цябе, маладу, украдзе, За ціхі Дунай завязе,.. дзе мужыкі пышныя, што мяняюць коні без цаны, А б'юць без віны, Без ўсякай прычыны. ВП, ІІІ, 425; Зяцькавічы Карм.
АБАГНАЦЦА зак. Узараць плугам зямлю. Абагналіся яны тры разы, тры кругом палоскі етыя. СБК (162), 340; Нісімкавічы Чач.
АБАДМУЦЬ зак. Здзьмуць. Я са свайго ружайка пылок абадму. АКБМ ГДУ; Доўск. Раг.
АБАЛОННЕ н. Фортка. Так он /салдат/ адчыніў абалонне – дай орліца влецела ў хату. БКЭ, 144; Ужынец Рэч.
АБАРАЦІЦЦА зак. Вярнуцца. Слугі з етым словам обороцілісь назад. БС, ІІІ, 157.
АБАЎЛЯЦЦА (АБАВЛЯТЬСЯ) незак. Бавіцца, затрымлівацца, марудзіць. Да толькі, панначко, будзь ласкава, не обавляйся. МИБЯ, ІІІ, 384.
АБВЕСІЦЦА зак. ◊ Коскамі абвесіцца – прыбрацца, адзецца да вянца. Як пайду я па застоллейку, Коскамі абвешуся, Слёзкамі абальюся, – З мамачкай разайдуся. ВП, V, 188; п. Пралетарскі Чач.
АБВЕСЦІ зак. Ашукаць. Вот табе тут і лісіца абвяла ваўка, і баб. І мядзведзя. КСЗ, 25; Лоеўск.
АБВУТРЫЦЬ зак. Развіднець. Вот сонюшка ўстае, абвутрыла, Мароз растаў і ідзе ў хату. ЧК, І (69), 528; Старая Рудня Жлоб.
АБВЯДЗЁНЫ дзеепрым. Акаймаваны; упрыгожаны. У яе русая косачка Шоўкам запляцёна Да золатам абвядзёна. ВП, IV (9746), 252; Кнышэвічы Светл.
АБВЯРНУЦЦА (АБВЕРНУЦЦА) зак. Абвярцецца, абкруціцца, абгарнуцца. Зарэзаў гэто ён казла, абвернуўся ў казліную шкуру. СРПБ, 41.
80 👁