КРАПІВІЦА 5/C. Крапіва. Ты крапівіца мая, Да ŭ жыгусценькая... Б, I, 585; Залессе Чач.; Там /у крапіее/ дзяўчаты, там малыя Крапівіцу жалі.
ЖП, 144; Раг.
КРАСАТОСЦЬ э /e. Прыгажосць. Ой, зятю, мой зятю, не глумись з мойго дитяти, Не суши ее молодости, Не губи ее красотости.
ГНП, 164; Гом.; Маладосць мая, красатосць мая Да пападлавіччу ходзіць, А старасцъ мая, нярадасць мая На галовачку злезла.
ВП, VI, 290; Малешаў Жытк.
КРАСАТУХА ж. Прыгажуня. Машка таустуха, Дачка красатуха, Сын перабор Пайшоў на двор.
АКБМ ГДУ; Халоднікі Калінк. Параўн. красаўка, карасачка2.
КРАСАЎКА ж. Toe, што красатуха. Адчапіся, міла, Адчапіся плюгаўка, Ой, ёсць у мене Да такая красаўка.
БФСЗ, 352; Загор'е Светя. Параўн. красачка2.
КРАСАЧКА1 ж. Памянш. да краска. Молад малойчык па саду ходзе — гу! Шчыпле красачкі за шапачку - гу! ВП, 149; Стаўбун Ветк.; А я /рожа/ не адна, а я не сама, Да каля мяне ўсе красачкі, Толькі няма баравога цвету.
ЗП, 293; Гом.
КРАСАЧКА2 ж. Прыгажуня. Здарова, нявестка, у маім даму, Распусці долечку па майму полечку, А прыхільнічка - па падвор'ечку, сваю красачку - па застоллечку.
ПВ, 213; Махнавічы Маз.; О Дзявоцкая красачка: Жыві, мая мамачка, без мяне, Без мае русай косачкі, Без дзявоцкай красачкі.
ВП, V,- 439; Барталамееўка Ветк.
КРАСЕНЦЫ ми. Ласк. Кроены. - Вясна, вясна, Што вынесла? - Дзеўкам красенцы, — А хлопцам ражэнцы.
ВПД31; Старыя Дзятлавічы Гом.
КРАСІЛЕЧКА н. Тое, што мылечка. Друго мылечка, то красілечка.
ВП, 237; Гом.
КРАСІУЦО н Памянш. да крэсіва....будзе давацъ так жа сама многа грошай. Ты не бяры, а npaci ў яго красіўцо i крамянец i губкі шматок.
ЧК, 32; Шэрахаўская Буда Раг.
КРАСІЦА з /с. Краса. - Здарова, нявестка, у маёму дому, Здарова, малада, у маёму дому. Распусці долю па маёму полю, А пры доллечку па застоллечку, Сваю красіцу ў маю сыныцу, Сваю сілігіуў маю аборыцу.
ВП, IV, 132; Махнавічы Маз.
КРАСНА мн. Кроены. Ой, вясна, вясна, ткуць людзі красна.
ВП, 103; Маканавічы Рэч.; Ссушыла /дзяўчыну/ вясна да тонкія красна.
ВП, 237; Гом
Дадатковыя словы
загоре, крапіееі, падворечку, ідзяўчынуі, ірожаі
21 👁