КНЯЖЫ м. Тое, што князь. Каму каравай кроіці? – Княжому каравай кроіці. ВП, II, 183; Валаўск Ельск.; Нашаму княжому Чубы ды ўрэзалі, На вароцех ды павесілі: Хто ідзе пытае: -- Чый-та чуб лятае? ПВ, 176; Пярэдзелка Лоеўск.
КНЯЖЫНЯ м. Князёўна. А гэта княжыня была бярэменная, так што яны ўрэменна ждалі дзяцёнка. ЧК, II, 213; Васільеўка Гом.
КНЯЗЕЦКІ прым. Княжацкі. ...Быў із'езд паноў на мяніны са ўсіх князецкіх аканомій, і яны там міжда сабой піравалі. ЧК, II, 212; Васільеўка Гом.
КНЯЗІНАЧКА ж. Ласк. да княгіня. – Сястрыца мая родная, Да не ёсць яна пані, Ёсць яна да валыначка, Маладая да князіначка, У гэтым доме гаспадынечка. ВП, VI, 115; Ёвічы Жытк.
КНЯЗЬ м. Жаніх. Не сядзі, княжа, не сядзі, Ідзі па вуліцы пахадзі. Скінь з капы тры снапы... ПВ, 146; Вялікія Зімовішчы Маз. Спасіба табе, попенька,... Што нямножка ўзяў Да харашо звянчаў: Паўтара залатога За князя маладога, За русую касу, За дзявочую красу. ВП, III, 328; Гом. Параўн. княжы.
КНЯЗЬ м. Удзельнік вясельнага поезда. Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты, Мне бачце, мой бацька з князямі, з баярамі,... ВТП, 320; Гом.
КОБ злуч. Каб. Коб я знаць знала, Ведаць ведала Хуткія заручыны, То б я паслала Свайго бацюхна У цёмны луг па каліну, В, 502; Ляскавічы Петр.; А вана /дзеўка/ ўцякала да чорта, коб маці не бачыла і бацька. ЛП, 153; Хачэнь Жытк.
КОБЗА ж. 1. Струнны музыкальны інструмент. Мой нялюбы ў кобзу йграе, У кобзу йграе, у кобзу йграе, Яго кобза лубяная, лубяная, лубяная. Вп, 315; Юравічы Гом.
2. перан. Стары чалавек. Кобза стара! В, 256; Нар.
КОГАЦЬ м. Кіпцюр. Як пад тым кустом сізы арол сядзіць, Ён чорнага ворана ў кагцях дзяржыць. Б, I, 155; Гом.; Кот палічыў, што гэта мыш, і бросіўся на тое месца і ўпусціў когці ў яго нагу. КСЗ, 45; Светл.
КОЖАН займ. Кожны. Добры дзень, новая хата, Добры дзень. Я ж цябе падмятаць буду Кожан дзень. АКБМ ГДУ; Забалацце Акц. Параўн. кожны.
78 👁