княжы м. Toe, што князь1. Каму каравай кроіці? Княжому каравай кроіці.
ВП, II, 183; Валаўск Ельск.; Нашаму княжому Чубы ды ўрэзалі, На вароцех ды павесілі: Хто ідзе пытае: — Чый-та чуб лятае?
ПВ, 176; Пярэдзелка Лоеўск. княжыня м. Князёўна. А гэта княжыня была бярэменная, так што яны ўрэменна ждалі дзяцёнка.
ЧК, II, 213; Васільеўка Гом.
КНЯЗЕЦКІ прым. Княжацкі....Быў із'езд паноў на мяніны ca ўсіх князецкіх аканомій, i яны там міжда сабой піравапі.
ЧК, II, 212; Васільеўка Гом.
КНЯЗІНАЧКА ж. Ласк, да княгіня. - Сястрыца мая родная, Да не ёсцъ яна пані, Ёсць яна да валыначка, Маладая да князіначка, У гэтым доме гаспадынечка.
ВП, VI, 115; Ёвічы Жытк.
КНЯЗЬ1 м. Жаніх. Не сядзі, княжа, не сядзі, Ідзі па вуліцы пахадзі. Скінь з капы три снапы...
ПВ, 146; Вялікія Зімовішчы Маз. Спасіба табе, попенька,... Што нямножка ўзяў Да харашо звянчаў: Паўтара залатога За князя маладога, За русую касу, За дзявочую красу.
ВП, III, 328; Гом. Параўн. княжы.
КНЯЗЬ" м. Удзельнік вясельнага поезда Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты, Мне бачце, мой бацька з князямі, з баярамі,...
ВТП, 320; Гом.
КОБ злуч. Каб. Коб я знацъ знала, Ведацъ ведала Хуткія заручыны, То б я паслала Свайго бацюхна У цёмны луг па каліну, В, 502; Ляскавічы Петр.; А вана /дзеўка/ ўцякала да чорта, коб маці не бачыла i бацька.
ЛП, 153; Хачэнь Жытк.
КОБЗА ж. 1. Струнны музыкальны інструмент. Мой нялюбы ў кобзу йграе, У кобзу йграе, у кобзу йграе, Яго кобза лубяная, лубяная, лубяная. Вп, 315; Юравічы Гом. 2. перан. Стары чалавек. Кобза стара! В, 256; Нар.
КОГАЦЬ м. Кіпцюр. Як пад тым кустом сізы арол сядзіць, Ен чорнага ворана ў кагцях дзяржыцъ. Б, I, 155; Гом.; Кот палічыў, што гэта мыт, i бросіўся на тое месца i ўпусціў когціўяго ногу.
КСЗ, 45; Светл.
КОЖАН займ. Кожны. Добры дзенъ, новая хата, Добры дзепь. Я ж цябе падмятацъ буду Кожан дзенъ.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц. Параўн. кожны
Дадатковыя словы
ідзеўкаі, ізезд
34 👁