КІДЗЕЛЬ (КІДЕЛЬ) выкл. Шлёп, плясь. Собаки побегли, а яна кота киделъ! БС, III, 329; Нісімкавічы Чач.
КІЁНАК (КЫНОК) м. Памяти. Кіёк. Зіма з летам стракалася, Пра здароўе пыталася: - Здароў, зімачка з кастьількамі! - Добрае здароўе, лецечка з кіенкамі.
ВП, 101; Старыя Дзятлавічы Гом.; Пайшла зімачка з кастылькамі, Прыйшло лецечка з кіенкамі.
ВП, 101; Старыя Дзятлавічы Гом.
КІЛЬКА займ. Колькі. Такі кілька домов i хлевов спалілосе.
БКЭ, 117; Юравічы Рэч.
КІПЦІК м. Памянш. да кіпець. Адзін рабчык, другі карабчык - Зубачкі тупенькі, Кіпцікі вайстрэнькі.
ЖП, 509; Чорнае Рэч.
КІРКНУЦЬ зак. Загінуць. Як дзвінуў яшчэ раз, дак той змей i саўсем кіркнуў.
ЧК, I, 232; Петр.
KICAP м. Касец. Кісары косяць, Вітрачкі падваюць, Шоўкава трава на касу налягае.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
КІТАЙКА ж. 1. Шаўковая тканіна. Дзе ж твоя Галюхно кітайка, Шо ўчора ad бацькі прывезла.
АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.; Крамніца наша Хвенечка: Пры крамах сядзела, Рэзала падаркі з кітайкі. А бялей белае паперы, Таней кляновага лісточка.
ВП, IV, 468; Раг. 2. Стужка. Яшчэ на нявесце бывае невялікая куртачка наверх кашулі; валасы яе затецены ў косы,... упрыгожаны яны каляровымі стужкамі (кітайкамі) i вянком. B, 254; Рэч., Маз. О Кітайка белая: Сядзьце-пасядзьце, мае дружачкі Колечка ідзе, рожачкай цвіце, Мне завязаны свет. Завязаў вочы цёмнае ночы Белою кітайкаю. Не так белою, як бяленькаю, Чорнаю нагайкою.
ВП, III, 424; Антонаў Нар. Кітайка чорна (чорная): Не магу я дыхнуці... Чорна кітайка вочы закрыла, Не магу праглянуці.
ВП, 111,197; Тонеж Лельч.; Я шыю, шыю кашулю, Свайму міламу гатую 3 чорнай кітайкі - рукаўкі.
АКБМ ГДУ; Забалацце Акц. Кітайка чырвоная: - Датулъ мне добра, Пакуль Іванечка не прыйдзе, розавы цвеце, Мой завязаны свеце. Завязаў вочы цёмнае ночы Чырвонаю кітайкаю I рамянною нагайкаю.
ВП, III, 435; Валаўск Ельск
21 👁