Старонка 138
◀ / 348 ▶
КАЛОДАЧКА ж. Божая кароўка. Дай жа, божа, калодачку Ды на нашу работачку. Каб сонейка калчалася, Каб работка канчалася. АКБЛ ГДУ; Забалацце Акц. КАЛОДЗЕЙКА м. Калодзеж. С калодзейка дзеўка ваду брала, За слёзамі парня не спазнала. АКБМ ГДУ; Бывалькі Лоеўск. КАЛОДЗІЦА ж. Бочка. Ды выбегла мурашачка З дубовай калодзіцы, Ды вынесла нам завівала, ... ПВ, 218; Рамязы Ельск.; Прывезлі на двор ступу, Не ступу, а калодзіцу. АКБМ ГДУ; Сіманічы Лельч. КАЛОДКА ж. У параўн. Як калодка. Стары ляжыць, як калодка, а я за ім, як малодка, Ох, лёлі, каліна, лёлі, ягада маліна. БФСЗ, 96; Неглюбка Ветк. КАЛУШАЧКА (КОЛУШЕЧКА) ж. Памянш. невялікая калыска. Дый зробемо колушечку, Повесімо на дубочку. АКБМ ГДУ; Сіманічы Лельч. КАЛЮЖКА ж. Калюга. Пад сталом калюжачка, Й то стала падружка. Пад сталом другая, Асталася да маладая. ВП, VI, 419; Буразі Жытк. КАЛЯДАНЬКІ мн. Ласк. да каляды. Вы, каляданькі, мае нежынкі, Ай. Рана-рана, мае нежынькі. БФСЗ, 334; Загор'е Светл. Параўн. калядачкі. КАЛЯДАЧКІ мн. Тое, што каляданькі. Памянш. да каляды. А калядачкі, бліны, ладачкі! А калядачкі, нашы нежачкі. АКБЛ ГДУ; Гусявіца Б.-Каш. КАЛЯДЗІН м. Каляднік. Калядзін, калядзін, Я быў у бацькі адзін. ПНСА, 34; Кругавец-Калініна Добр. Параўн. каляднічак, калядоўшчык. КАЛЯДЗІЦА ж. Каляда (хаджэнне па хатах). Пашла, каляда, калядуючы, Ой, каляда, калядзіца. БФСЗ, 333; Загор'е Светл. Падарунак. Хазяін ідзе, Каляду нясе. – Дай калядзіцу, Дай кусок сала, Штоб каза ўстала. ЗП, 406-407; Шкураты Браг. КАЛЯДНІЧАК м. Памянш.-ласк. да каляднік. Ой, судзі, божа, падаці да рок даждаці, Да нам, каляднічкам, калядаваці. ЗП, 368; Тонеж Лельч.; Добры вечар, пане гаспадару!. А за тым словам да жыві з богам, Не сам з сабою – з дзеткамі, жаною, Са ўсімі намі каляднічкамі. ЗП, 193; Маз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 348 ▶