КАБЫЛА ж. Будка. Перш за ўсё лічацца або мераюцца на палцы, потым адзін ідзе да сценкі "за кабылу" і становіцца там у паўстагнутым стане. ДФ, 540; Гом.
КАБЫЛЁНАЧКА ж. Памянш.-ласк. да кабыла. У майго мілёначка Худая кабылёначка. БФ, 320; Гом.
КАВАЛЕНЬКА м. Памянш.-ласк. да каваль. Ой, кавалю, да каваленьку, Скуй жа мне да сякераньку, Да зрабі мне да краватаньку... ВП, V, 294; Азяраны Жытк. Параўн. кавалёк, кавалёчак.
КАВАЛЁК м. Памянш.-ласк да каваль. Любі мяне, кавалёк, Падарую вугалёк. ЖП, 106; Чорнае Рэч.; Сватай мяне, кавалёк, Падарую малаток. БФ, 320; Гом. Параўн. каваленька, кавалёчак.
КАВАЛЁЧАК м. Памянш.-ласк да каваль. А ў пятніцу, мой міленькі, У кузніцу хадзіла, З кавалёчкам цэлы дзень Сярпочак тачыла. АКБМ ГДУ; Тарканы Калінк. Параўн. каваленька, кавалёк.
КАВАЛІШКА (КОВАЛИШКО) м. Памянш.-ласк да каваль. Узяв я тое зялезцо и понёс к ковалишку. БС, III, 434; Гом.
КАВАЛІШЧА м. Павел. да каваль. Юда пабегла к кавалю: -- Кавалішча, іскуй мне заступішча! ЧК, II, 159; Перарост Гом.
КАВАННЕ н. Кукаванне. Чы жаль табе /зязюлечцы/ ў лятанні летняга кавання? В, 252; Рэч., Маз.
КАВАЦЬ (КОВАЦІ) незак. Кукаваць. Будзе яна /зязюля/ раненька каваці Ды мяне, маладую, Ой, прабуджаці. ПВ, 185; Дзербічы Б-Каш.; Не лецела зязюлька, Стала коваці. АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.
КАВОШКА ж. Карэц. Рэдзька – Які твой венік? – Шаўковы. – Якая твая кавошка? – Мядзяная. НТ, 182; Якімавічы Рэч.
КАВЯРЗІНСКІ прым. Каверзны. А салдат гаворыць: "Быў петушынскі, стаў кавярзінскі". АКБМ ГДУ; Глушкавічы Лельч.
КАГАЦЬ незак. Тое, што казаць ў I знач. Да тые /воўкі/ кагуць: ... БКЭ, 33; Камаровічы Петр. – Эй. – кагуць /мядзведзь/, – нам сала не есці. БКЭ, 71; Камаровічы Петр.
КАГОР (КОГОР) м. Лясун. Пугач пива наварив, Когор гостей запросив. БС, III, 332; Перарост Добр.
90 👁