ЗНАТЦА пабочн. Значыцца. Ну, цяпер яўрэй той даждаўся, знатца, вясна ўжо. ЛП (138), 121; Меркулавічы Раг.
ЗНАЦЦА незак. Добра ведаць. Тыя словы павек не баюся, Не нагаваруся, з кім люблюся, З кім я знаюсь, пайду павянчаюсь. ВТП (34), 74; Залессе Чач.
Пабочн. Тое, што знаць. Тады сабака стаў угору глядзець і ўніз падаць, знаць богу маліўсь – чалавек жа быў. ЧК, II (37), 210; Васільеўка Гом.
ЗНАЦЬ (ЗНАЦІ) пабочн. Відаць. – Зачым, дзеўка, хата не бела? – Знаці, дубовая. ЖнП (145), 255; Бабчын Хойн. Параўн. знацца ў 2 знач.
ЗНАЧНЫ прым. Знатны, вядомы, слаўны. За вя-лікую работу, Шчырую, выдатную, выбіраюць дэпутаткай Ды дзяўчыну значную. ПСЧ, 443; Азершчына Рэч. – Ой, якое й ваша дзіцятка, якое? – Наша й дзіцятка між вашымі значнае. ВП, VI, 263; Дзякавічы Жытк.
ЗНАЧОЧАК м., перан. Ласк. Прадмет. /Казачэнька/: Вот то, мамка, персцянёчак, Тваёй нявехны значочак. ВП, III. 352; Гом. /Хлопчык/: -- Вот табе, мамачка, значочак, Мае дзевачкі персцянечак. ВП, III, 402; Барталамееўка Ветк.
ЗНАШНЫ прым. Зношаны. А ножкі і цяпер на ім знашны. ЛП (612), 354; Гом.
ЗНЕЖЫЦЬ зак. Выпесціць. – Знежыла мяне /Таццянку/ матулька, Як вішаньку ў саду, Як пчолку ў мяду. ВП, III, 439; Гом.
ЗНЯБЫЦЦА зак. Змарыцца, змучыцца. Каб за добрым мужам, Дык я б нажылася, За табою, шэльма, Дык я знебылася. ЖнП, (207), 302; Дабравольшча Жлоб.
ЗНЯЛЮБІЦЬ зак. Стаць нялюбай. Усей сям'і апастылееш, І мужу знялюбееш. АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
ЗНЯЦЬ (ЗНЯЦІ) зак. Асадзіць (сілай). /Васілька/ : -- Кролю, кролю, бацька мой, Мне гэтага войска не зняці. ВП, I (573), 256; Дворышча Жлоб.
ЗОБАЛАКА н. Воблака. Тэй /арол/ і падняўся ўгару пад зобалакі. ЧК, I, 247; Меркулавічы Раг.
ЗОВІЦА ж. Залоўка. По праву бочок Іванко, А по леву зовіцы. АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.
ЗОДНА прысл. Знізу. Ой, чарачка, чарачка, Якая ты добра, Якая ты зверху, Такая ты зодна. ПВ, (746), 236; Тураў Жытк.
81 👁