Старонка 114
◀ / 348 ▶
ЗВАРАЦІЦЬ зак. Δ Нос звараціць - набіць. /Марац/: Дзень і ноч не сплю, востру шаблю тачу, Бурмаілу на бок нос зварачу! НТ, 439; Рэч. ЗВАРЫЦЬ зак., перан. Скумекаць. Я любіла цябе мілы Роўна год і поўтора, А ў цябе насчёт любові Не зварыла галава. АКБМ ГДУ; Сіманічы Лельч. ЗВАЦЬ незак., перан. 1. Запрашаць. Ходзіць русалка па вуліцы, Заве Пятрышчу к сабе на гулі: ВП (283), 221; Хойн. 2. Зазываць, апавяшчаць. Стаіць дом двухэтажны, А за ім гудок адважны. Ён і свішча, і пяе, Усіх на фабрыку заве. ДФ, 397; Хойн. ЗВАЯВАЦЬ (ЗВАЯВАЦІ) зак. 1. Перамагчы, асіліць. Кося, кося, да пярэсты вол, Вязі мяне на цесцяў двор: Цесця зваяваці і камору зграбаваці, ВП, І (981), 412; Дарашэвічы Маз. От Іван зваяваў змея, а ён параніў яго ў руку. ЧК, І, 476; Гарадзец Раг. 2. перан. Апустошыць. Усей двор твой /маладой дзевачкі/ зваюе /вайна/ І камору спустуе. ВП, ІІІ, 498; Красноўка Нар. ЗВЕЗДЗІЦА (ЗВЕЗДЗИЦА) ж. Ласк. Зорачка. Выдаваў мене ясный месяц, Суражала мене темная ночка, Проводили мене ясныя звездицы. ГНП, 24; Гом. ЗВЕР м., перан. Вораг. Дзе ж ты, дзе ж, мая Лявоніха, цяпер? Мо замучыў цябе немец, люты звер? ПСЧ, 149; Рэчкі Ветк. ЗВЕРАЦЬ м. Зняважл. да звер. Каб жа нам не заблудзіці Да нічога не згубіць, Ні лютага звераці, Ні чужога дзіцяці. ВП, V, 356; Дварэц Жытк. ЗВЕРЧАНЫ здеепрым. Звязаны, спавіты. Скручаны, зверчаны па (усёй) хаце скача. З., (2545), 294; Гом. ЗВЕРЫЦЬ (ЗВЕРИТЬ) зак. Зваліць віну. Хазяін яго зверыў усё на сабаку свайго і пайшоў кі двару. ЧК, ІІ, (37), 211; Васільеўка Гом. Хозяин яго зверив усе на собаку свойго. БС, IV, 109; Васільеўка Гом. ЗВЕСНА прысл. 1. Вядома. Шчоб у воласці было звесна, хто ў іх старшы. ЧК, ІІ (37), 207; Васільеўка Гом. 2. У знач. пабочн. Ну, звесна, у яго ў час здзелана ўсё, гэта не ў нашчынца. ЧК, І (45), 363; Купрэеўка Гом. А таму звесна, трэба казаць: - Просім з намі абедаць! ЖАГ, 119; Гом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 348 ▶