ЗАТЫНІЦЦА зак. Загарадзіцца. И золотыя тыны затынитяся и золотые ключи замкпитяся.
БС, V, 53; Перарост Гом.
ЗАЎГОДНА прысл. Пажадана. И будуцъ яны табе даваць усяго, гито заугодно: и золото, и серабро, и медзь.
БС, III, 105; Меркулавічы Раг.
ЗАЎДАВАЦЬ незак. Д Заўдаваць жалю - наводзіць тугу, нуду. Соловейко маленькій, Твой голосок тоненькій. Не щебечы на заре, Не заўдавай жалю мне.
БС, VII, 31; Г ом.
ЗАЎДАЛЫ прым. Удалы, бравы. - Ой вы, матросы, хлопцы маладыя, парні заўдалыя; Распінайце белыя парусы да долу. Б, II (726), 198; Перарост Гом.
ЗАЎЗЯЦЦА (ЗАЎЗЕТСА) зак. Намерыцца (сварыцца). Учуў гаспадар, што его баба заўзела сварыцца.
СРБП, 127; Млынок Маз.
ЗАЎЛЯКАЦЬ незак. Спакушаць, прывабліваць. I здалося яму /дзядзьку/, што вана /русалка/ зау-лякае яго, да сабе заве.
ЛП (203), 160; Пагост Жытк.
ЗАЎРАЖОНЫ (ЗАВРЕЖОНЫЙ) дзеепрым. Развярэджаны (пра сэрца). Мае серце заврежоное: завредив серце роден батюшка.
БС, I-II; Беліца Гом.
ЗАХАДЖУВАЦЬ незак. Заходзіць. Мы на гэты двор Да й захаджуем.
ЗП (214), 169; Жлоб.
ЗАХІЛІЦЦА зак. Нахіліцца. Захіліся, міла, За белу пасцелъ.
АКБЛ ГДУ; Бывалькі Лоеўск. Дубок зелёненькіё, чаго захіліўся? А малады парнішка, чаго зажурыўся?
АКБЛ ГДУ; Стаўбун Ветк.
ЗАХМАР'ЕЙКА н. Завоблачнасць - Як пайду я па захмар 'ейку, хмаркамі Абгараджуся, Дожджыкам адальюся - 3 месячкам разайдуся.
ВП,У, 188; Пралетарскі Чач.
ЗАХРУКАЦЬ зак. Зарохкаць. Усхапіўся са страху дзік ды як захрукае, ды наўцёкі.
КСЗ, 46; Лельч.
ЗАЦЯГАЦЬ незак. Нацягваць, надзяваць. Палез мілы на гару, Дастаў хомут i дугу, Прыцягае да дому - Зацягае на мілу.
ЖП (1816), 258; Аравічы Хойн.
ЗАЧАРЭШЦЬ зак. Зачапіць. Мядзьведзъ паслухаў, лапай кілкі зачарэпіў i цягне.
КЖЧК (4), 43; Гом.
ЗАЧАСАННЕЙКА н. Прамая, гладкая прычоска. /Сястра/:Братачка ты мой родненъкг,...Чым я табе надакучыла
Дадатковыя словы
захмарейка, ідзядзькуі, ірусалкаі, ісястраі
24 👁