яго ў руках була, тая бярозкай стала, – на камяні бярозка вырасла. Ну с тым яны и закляшчались? БС, IV, 114; Васільеўка Гом. Ну, з тым яны /чалавек і яго жонкі/ і закляшчаліс?..! ЧК, П (37), 217; Васільеўка Гом.
ЗАКМЕЦІЦЬ зак. Прыкмеціць. Як закмеціць /поп/, дак і прыстане, бы шаўцоўская смала. СБК, (141), 302; Лучыцы Маз. Параўн. закмеяць.
ЗАКМЕЦЬ зак. Заспець. Як закмэў тэе чорт, дак и кинуўся к бабе с кулаками. СРБП, 70; Лучыцы Маз. Седзіць там, дрыжыць, -- боитца, каб непрыяцель не закмеў яго ў пячоры. СРБП, 79; Лучыцы Маз.
ЗАКМЕЯЦЬ зак. Тое, што закмаяць. Як закмеяў тэя чорт, дак і кінуўся к бабе з кулакамі. СБК (88), 197; Лучыцы Маз.
ЗАКРАСА ж. Ежа. Хлеб і соль – найлепшая закраса. ПП,І, 233; Капатк.
Прыправа. Взяў /бацько / для ёй/ дочкі/ хлеба, і круп, і закрасы. БКЭ, 36; Камаравічы Маз.
ЗАКРАСІЦЬ зак., перан. Упрыгожыць. А ў лузе каліна Увесь свет закрасіла. БФСЗ, 253; Дзятлавічы Гом. Ой, красна-ясна каліна ў лузе, Ой, красней-ясней Алена ў маткі. Выйшла ў двор – двор закрасіла, Выйшла ў сені – сені заззялі,...ВП, IV, 288; Халоднікі Калінк.
ЗАКРОЕНЫ дзеепрым. Зачынены. Завуць мяне на запоіны Там дзверы закроены. Завуць мяне ВП, І, 38; Рассвет Акц.
ЗАКРОМ м. Засек. /Кароль да Мікіты/ -- Ё ў мяне скірта шпаніцы,.. шчоб ты яе за ноч змалаціў і звеяў, і ў закром і ссыпаў, ЧК, П (88), 411; Маркавічы Гом. Ой, ты /смерць/ села б у клець маю, ў закрома, Ды там жыта буйнае і мука. СПЧ, 150; Салтаноў Рэч.
ЗАКРЫГАТАЦЬ зак. Заскрыпаць. Ай, на ём /маладым/ боты заскрыгаталі. Ад яго людзі ўсе паўцякалі. ВП, IV (1191), 394; Глыбочыца Чач.
ЗАКРЫЦІЕ н. Зацішак. У садзе ягада маліна Пад закрыціем расла, Цвет царыца маладая З князем у цераме жыла. АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
ЗАКРЫЦЬ зак. Закрыць навекі вочкі – загінуць. Ён /Ісачанка/ закрыў навекі свае вочкі, Дзе бяжыць Дняпро, наша рака, ПСЧ, 222; Рэпішча Б.- Каш.
ЗАКУВАЦЬ зак. Закукаваць. Чуйце, бояры, слухайце, Дзе сівая зязюля закуе. АКБМ ГДУ; Лельч.
83 👁